У грамадзяніна Грузіі ў пункце пропуску «Беняконі» забралі 235 тысяч еўра, якія ён спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву, паведамілі у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Мужчына перасякаў беларуска-літоўскую мяжу на аўтамабілі Volkswagen. Пры сабе ў яго было 235 тысяч еўра.
«Паколькі агульная сума наяўных грашовых сродкаў перавышала 100 тысяч даляраў ЗША, кіроўца падаў неабходныя для гэтага дакументы пра іх паходжанне», — расказалі ў ДМК.
Гродзенскія мытнікі ўсумніліся ў сапраўднасці заяўленых звестак і правялі праверку. Высветлілася, што грошы паступілі грамадзяніну ад няісных фірмаў.
Па факце незаконнага перамяшчэння праз мяжу грашовых сродкаў у буйным памеры распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі
Грашовыя сродкі забраныя да рашэння суда.