Міліцыя затрымала ў Гродне хлопца, які збіў мінака праз значак на вопратцы
20 сакавiка 2024 у 1710927120
«Зеркало»
У Гродне міліцыя затрымала 28-гадовага мясцовага жыхара, які напаў на мужчыну праз значак на вопратцы. Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся каля поўдня ў нядзелю, 17 сакавіка. Хлопец у стане моцнага алкагольнага ап'янення знаходзіўся ў раёне аўтавакзала і заўважыў 51-гадовага мужчыну, у якога на вопратцы быў значак аднаго са спартыўных клубаў. Яму гэта не спадабалася, і ён ударыў пацярпелага кулаком у твар. Мужчына адразу выклікаў міліцыю.
Неўзабаве нападніка затрымалі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».