У Брэсце перакулілася маршрутка з пасажырамі, ёсць пацярпелыя
5 красавiка 2024 у 1712308980
«Зеркало»
Прынамсі два чалавекі атрымалі траўмы пасля таго, як у Брэсце перакулілася маршрутка, паведамілі ў абласной ДАІ.
Здарэнне адбылося 5 красавіка каля 11.00. Папярэдне высветлілі, што 53-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes ехаў вуліцай Маскоўскай. Падчас спуску з Кобрынскага моста ён не справіўся з кіраваннем і дапусціў перакульванне транспартнага сродку.
Акрамя кіроўцы ў маршрутцы было сем пасажыраў. Двое з іх - 90-гадовы мужчына і няпоўнагадовая дзяўчынка - атрымалі траўмы, іх адвезлі ў бальніцу.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.