«Адзін на дваіх. Ясна, б***ь?» Паглядзіце, што ўчыніла на могілках шасцікласніца са Смалявіцкага раёна
8 мая 2024 у 1715185800
«Зеркало»
У сеціве з'явілася відэа, на якім бачна, як дзяўчынка ўчыніла пагром на могілках. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яе, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
This browser does not support the video element.
Высветлілася, што ў кадры - 12-гадовая шасцікласніца са Смалявіцкага раёна. Яе «прыгоды» здымала сяброўка. На запісе відаць, як дзяўчынка на могілках са словамі «Выбачайце, але яны мне важнейшыя, чым вам» забірае кветкі з адных магіл і кідае на іншыя.
«У цябе няма, на, на***. Адзін на дваіх. Ясна, б***ь?» - кажа яна ў кадры.
У тэлеграм-канале адзначылі, што цяпер з ёю размаўляюць інспектары ІСН. З прычыны ўзросту да крымінальнай адказнасці прыцягнуць дзіця нельга,"але «адміністратыўку» для бацькоў яна зарабіла".