У Мінску на Прытыцкага перакулілася Honda
30 жнiўня 2024 у 1724997240
«Зеркало»
На сталічнай вуліцы Прытыцкага 29 жніўня перакуліўся аўтамабіль. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў ДАІ.
This browser does not support the video element.
Аварыя здарылася каля 21.05. 25-гадовы кіроўца Honda паблізу дома № 87 на вуліцы Прытыцкага не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль заехаў на бардзюр і раздзяляльную агароджу, а потым вылецеў на сустрэчную і перакуліўся.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
У ДАІ ўдакладнілі, што ў Honda «адсутнічаў допуск на ўдзел у дарожным руху».