«Калі я магу дазволіць сабе ў 14.00 піць каву ў рэстаране, значыць хтосьці мяне забяспечвае». Мінская лэдзі раздала парады мужчынам
8 лiпеня 2024 у 1720445580
«Наша Ніва»
Мінская блогерка Вольга, якая раней пакутавала праз букет са 151 ружы не таго памеру, незадаволеная мужчынамі, якія хочуць пазнаёміцца з красуняй, замест таго, каб фінансава ўкласціся ў іншую жанчыну. Аб гэтым яна распавяла ў сваім TikTok, звярнула ўвагу "Наша Ніва".
@olya.hanul Посыл в том, что нужно создавать свое, а не идти на все готовое. Там вас никто не ждет :) #женщина #девушка #отношения #мужскоеженское ♬ original sound - olya hanul
Вольга распавяла, што, дзе б яна ні з'яўлялася, з ёй заўсёды спрабуюць пазнаёміцца мужчыны - у рэстаране, у спартыўнай зале, проста на шпацыры.
- Іх прыцягвае тое, што ў мяне на твары заўсёды дзікае задавальненне. Я заўсёды расслаблена, у мяне ўсё добра. Я як рыжы сыты кот, у якога ўсё ў гэтым жыцці цудоўна.
У Вольгі да такіх мужчын ёсць адразу некалькі пытанняў.
- Няўжо не відавочна, што, калі я магу дазволіць сабе ў 2 гадзіны дня ў панядзелак сядзець папіваць каву ў сваім любімым рэстаране, уся такая прыгожая, з макіяжам, значыць, хтосьці гэтае жыццё мне забяспечвае?
Таму блогерка раіць мужчынам звярнуць увагу на іншых жанчын - і зрабіць іх жыццё такім жа кайфовым.
- Чаму б вам не ўзяць вось гэтую жанчыну, якая працуе на дзвюх працах, якая стомленая, у якой рэальна ўсё ў жыцці дрэнна, і не падарыць ёй тое жыццё, якое жыву цяпер я? Чаму б вам не забяспечыць яе, не пачаць яе даглядаць, укладвацца. Паверце, любая жанчына з такім падыходам расквітнее і будзе неверагодна прыгожай, энергічнай. Яна будзе гатова дзяліцца з вамі ласкай і клопатам. Няўжо гэта не відавочна? Навошта вы ідзяце па тых, у каго ўжо і так цяпер усё добра? Калі вы можаце ўзяць чалавека і ператварыць яе ў прынцэсу.
Дзяўчына падзялілася таксама, колькі каштуе яе прыгажосць. Атрымалася: 260 рублёў на манікюр і педыкюр, 800 рублёў на касметыку, сродкі для валасоў - 400, спартыўная зала - 70, электраэпіляцыя і дэпіляцыя воскам - 150, антыцэлюлітны масаж - 270. У выніку мужчына Вольгі інвестуе ў яе 1950 рублёў штомесяц - і гэта без уліку шопінгу, рэстаранаў і іншых забаў.
Дарэчы, блогерка прызналася, што той самы няшчасны букет са 151 ружы, які яе прывёў у шаленства праз памер кветак, яна таксама заказвала сама - проста аплачвала карткай партнёра. Затое цяпер Вольга пахвалілася шыкоўным букетам півонь за 1600 рублёў.