«Задарма б не дакранулася». У TikTok паказалі, колькі каштуюць абеды ў сталоўках ад буйных прадпрыемстваў у адным з абласных гарадоў
30 жнiўня 2024 у 1725017700
«Зеркало»
Брастаўчанін наведаў у сваім горадзе тры сталоўкі, якія належаць прадпрыемствам, і запісаў там ролікі для TikTok. У кожнай установе ён паказваў інтэр'ер і стравы, якія купляў на абед, агучваў іх кошт. У каментарах пад відэа знайшліся людзі, якія хвалілі ежу ў сталоўках, але былі і тыя, хто лічыў, што такія абеды нясытныя і дарагія.
29 жніўня мужчына пабываў у сталоўцы Брэсцкага аддзялення БЧ, яна знаходзіцца ў абласным цэнтры на вуліцы Герояў Абароны Брэсцкай крэпасці. Вось што ён узяў на абед: на першае быў суп «Любительский» з куранятамі, на другое - вараны рыс, курыная катлета, салата (мяркуючы з колеру - з буракоў) і кампот. За гэтыя стравы наведнік заплаціў 6 рублёў 54 капейкі.
@electrica_sergei Раз уж вам так интересно, где я обедаю. Продолжим походы по столовым😄. #брест #беларусь #обед #обзор #еда #столовая #обедаемвстоловой ♬ оригинальный звук - electrica_sergei
Некаторыя гледачы пад ролікам напісалі ў каментарах, што гэтая сталоўка з «не самай смачнай ежай». Асобныя каментатары адзначылі, што да таго ж ад такой катлеты будзе пякотка. Зрэшты, было і іншае меркаванне.
«Афігенная сталоўка, самая танная ў Брэсце. Як бываю ў горадзе, то заўсёды туды езджу», - напісаў адзін карыстальнік.
Таксама 23 жніўня мужчына абедаў у сталоўцы Брэстводаканала. Наведнік купіў халаднік, пярловую кашу з катлетай, салату з агуркоў і памідораў, кампот. Абед абышоўся яму ў 4 рублі 84 капейкі.
@electrica_sergei #брест ♬ оригинальный звук - electrica_sergei
Пад гэтым відэа меркаванні гледачоў таксама разышліся. Вось некаторыя каментары:
- «Задарма б не дакранулася».
- «Заробак тысяча рублёў, мінус абед, у выніку застанецца 700 рублёў. У Беларусі рабочы працуе толькі на ежу».
- «Вельмі нават нічога. Смачна, сытна, танна. З задавальненнем бы паабедала, сумую па заводскіх сталоўках таго часу, хачу як-небудзь схадзіць і паабедаць».
- «Цана добрая, але абед нясытны».
22 жніўня наведнік зайшоў у сталоўку Брэстгазаапарата, размешчаную на вуліцы Арджанікідзэ. Вось што было ў яго на абед: грыбны суп з сырком, пярлоўка з паджаркай, салата з морквы і кампот. За ежу ён заплаціў 8 рублёў 28 капеек.
@electrica_sergei #обед #работевремяпотехечас #брест ♬ оригинальный звук - electrica_sergei
Пад гэтым ролікам карыстальнікі паведамлялі, што гэта «крутая сталоўка», там заўсёды добра гатавалі. Аднак частка гледачоў паведамляла, што ёсць установы грамадскага харчавання, дзе абед абыдзецца нашмат танней.
Чытайце таксама