Уралы, БМП і бензавозы. У Беларусь прыбылі яшчэ два вайсковыя эшалоны з Расіі
14 снежня 2022 у 1671037080
«Зеркало»
Як мінімум 60 адзінак тэхнікі Узброеных сіл РФ перакінулі ў Беларусь двума вайсковымі эшалонамі. Пра гэта спаведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Інфармацыю пацвердзіў і тэлеграм-канал «Сообщество железнодорожников Беларуси Live»
Паводле звестак выдання, першы састаў 8 снежня адправіўся з горада Чабаркуль і прыбыў 12 снежня на чыгуначную станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
«У саставе было 30−40 адзінак новых Уралаў УС РФ, якія, відавочна, прызначаныя для забяспечання вайскоўцаў УС РФ, што дыслакуюцца на палігоне "Абуз-Лясноўскі", найбліжэйшым да чыгуначнай станцыі Палонка», - піша «Беларускі Гаюн».
Другі эшалон, паводле інфармацыі выдання, быў адпраўлены са станцыі Астрагожск Варонежскай вобласці РФ 11 снежня ў 23.43 і прыбыў у Палонку ў 7.50 раніцы 14 снежня.
Паводле звестак суполкі чыгуначнікаў, усяго ў эшалоне знаходзілася 26 вагонаў-платформаў з пагружанай на іх гусенічнай і колавай тэхнікай УС РФ: 20 Уралаў, бензавозы, мінімум чатыры БМП-2.
Раней у Беларусь прыляцеў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) Ваенна-касмічных сіл РФ. Акрамя таго, суполка чыгуначнікаў і «Беларускі Гаюн» пісалі, што 8 снежня 2022 года ў 12.44 са станцыі Буй (Паўночная чыгунка) на станцыю Заслонава (Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі) быў адпраўлены вайсковы эшалон № 963 з пагружанымі на платформы танкамі Т-72Б3 колькасцю 13 адзінак. Састаў прыбыў на станцыю прызначэння 10 снежня ў 2.05. Выгрузка танкаў была пачатая 10 снежня ў 17.10.