КДБ прызнаў рок-гурт Tor band «экстрэмісцкім фарміраваннем»
20 студзеня 2023 у 1674208260
«Зеркало»
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» рагачоўскі гурт Tor Band. Пра гэта паведаміў 20 студзеня праваабарончы цэнтр «Вясна».
Адпаведнае рашэнне было прынятае 16 студзеня.
Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.
Tor Band - вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы - не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.