«Усё сур'ёзна». Сэрвіс tabletka.by для пошуку лекаў недаступны ўжо некалькі дзён — даведаліся чаму
14 лютага 2023 у 1676363880
«Зеркало»
Сайт і мабільная праграма сэрвісу tabletka.by недаступныя з 13 лютага - пра гэта ў рэдакцыю «Люстэрка» напісалі чытачы. Даведаліся прычыну.
У тэхпадтрымцы tabletka.by, куды мы патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне, пацвердзілі, што сайт недаступны.
- Адбылася вірусная атака на сайт, нашыя спецыялісты займаюцца аднаўленнем. Пакуль тэрміны невядомыя. Збіраюцца найбліжэйшым часам удакладніць.
- То-бок запрацуе сёння-заўтра, пакуль незразумела?
- Так.
- А гэта хакерская атака, атрымліваецца?
- Усё сур'ёзна, так.
Сэрвіс tabletka.by працуе ў Беларусі з 2010 года. Сайт дае інфармацыю пра наяўнасць лекаў у больш чым чатырох тысячах беларускіх аптэк.