У польскай Познані будуць судзіць двух беларусаў. Іх абвінавачваюць у шпіянажы
21 чэрвеня 2023 у 1687345980
«Зеркало»
У польскай Познані адправяць пад суд двух беларусаў па абвінавачанні ў шпіянажы. Паводле версіі следства, яны працавалі на беларускую разведку, а ў Польшчу прыехалі нібыта ў пошуках працы, паведамляе Rmf24 са спасылкай на пракуратуру.
У ведамстве расказалі, што абодвух беларусаў затрымалі ў красавіку 2022 года. Паводле звестак следства, яны прыехалі ў Польшчу нібыта для таго, каб уладкавацца на працу кіроўцамі.
Контрразведка і пракуратура правялі расследаванне і выявілі, што пад выглядам ўладкавання на працу мужчыны выконвалі заданне беларускай вайсковай разведкі - збіралі інфармацыю пра польскія ўзброеныя сілы і важныя абаронныя аб'екты.
- Беларусы дзейнічалі на захадзе Польшчы - там яны засяродзілі сваю дзейнасць па зборы інфармацыі пра ўзброеныя сілы, а таксама кампаніі, звязаныя з транспартна-лагістычнай дзейнасцю, - паведаміў адвакат Лукаш Ваўжыняк.
Абодвух мужчын узялі пад варту, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.