Ляжаць пластамі, некаторыя — стоячы. У Дзяржынску на будоўлі знайшлі сотні чалавечых рэшткаў
11 жнiўня 2023 у 1691734380
«Зеркало»
Гэтым летам у Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі будаваць новую кацельню. Але працы давялося спыніць праз тое, што будаўнікі пачалі знаходзіць у зямлі чалавечыя косткі, піша раённая газета «Узвышша». Знайшлі больш чым сотню рэшткаў.
Першыя косткі знайшлі ў другі тыдзень жніўня. Іх раскапалі экскаватарам на схіле за бальніцай. Апазнаныя дзіцячыя і дарослыя шкілеты. Пасля гэтага экскаватарныя працы спынілі, будаўнікі ўзяліся за рыдлёўкі і кельні.
Як піша раёнка, людзі ляжаць у зямлі пластамі, адзін над адным. Некаторыя - стоячы. Будаўнікі адзначаюць, што пад многімі рэшткамі ляжалі цвікі.
В одном месте удалось обнаружить как будто целое захоронение - деревянные остатки гроба, а в нем - скелет. Рядом с ним нашли нечто очень похожее на женские украшения. Они на первый взгляд выполнены из ниток, но прекрасно сохранились. Найдена и почти целая пара женской обуви - черные туфли.
This browser does not support the video element.
Паводле словаў мясцовых, калісьці тут стаяў храм, ля якога хавалі людзей. Як піша выданне, відавочцы разглядаюць яшчэ некалькі версій. Магчыма, тут калісьці расстралялі вязняў гета, што знаходзілася ў раёне вуліцы Першамайскай. Таксама гэта можа быць неяк звязана з кальвінскім зборам - пратэстанцкім кальвінісцкім храмам, разабраным за савецкім часам.
На месцы працуе следчая група. Падрабязнасці будуць высвятляцца.