Сілавікі затрымлівалі людзей за «экстрэмізм» на заводах у Навагрудку і Шчучыне
11 лiстапада 2023 у 1699708740
«Зеркало»
У Гродзенскай вобласці 10−11 лістапада сілавікі затрымлівалі людзей па палітычных матывах у Ваўкавыску, Шчучыне і Навагрудку, паведамілі праваабаронцы. Супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі на два заводы.
«Акцыя "Дойдзем да кожнага" ў Навагрудку. Паводле паведамленняў нашых падпісчыкаў, учора сілавікі затрымалі шэраг грамадзян, работнікаў ААТ "НЗГА" (Навагрудскі завод газавай апаратуры. - Заўв. рэд.), якія так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна. Усе яны будуць прыцягнутыя да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт», - напісала 10 лістапада Навагрудская раённая газета «Новае жыццё».
Ёсць інфармацыя і пра затрыманні на шчучынскім заводзе «Аўтаправод». Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, затрыманні прайшлі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП РБ), пішуць праваабаронцы.
Паводле звестак праваабаронцаў, напярэдадні затрыманні прайшлі ў гарадскім пасёлку Мір і горадзе Ваўкавыску. У Ваўкавыску затрымалі не менш за 10 чалавек.
Раней тэлеграм-канал ГУБАЗіК расказаў, што ў Баранавічах прайшла «чарговая адпрацоўка рэгіёна», і апублікаваў «пакаяльныя» відэа шасці затрыманых. «А колькі яшчэ месцаў, дзе не дадзеная прававая ацэнка беспарадкам і перакрыццям дарог? Рэгіёнам падрыхтавацца», - напісалі сілавікі.
Чытайце таксама