У Мінску затрымалі доктара Уладзіслава Абушэнку
19 лютага 2024 у 1708351440
«Зеркало»
Сілавікі затрымалі мінчука за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе. Яго «пакаяльнае» відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
«Медыязона. Беларусь» знайшла старонку затрыманага «ВКонтакце». Там ён падпісаны як Улад Абушэнка. Ён працаваў доктарам, у 2020 годзе скончыў шосты курс БДМУ.
На відэа мінчука прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.
- У гэты момант быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і панясу за гэта адказнасць, - вымусілі сказаць на камеру затрыманага.
Прапагандысты таксама апублікавалі фота, на якім мінчук стаіць на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
Па якім менавіта артыкуле затрыманы Абушэнка і ці знаходзіцца ён дагэтуль за кратамі - невядома.
Чытайце таксама