Лукашэнка памілаваў яшчэ 37 палітвязняў
16 верасня 2024 у 1726490040
«Зеркало»
Напярэдадні Дня народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне яшчэ 37 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Дакумент быў падпісаны 16 верасня, паведамілі ў прэс-службе.
Сярод памілаваных - шэсць жанчын, шэраг памілаваных мае хранічныя захворванні, яны інваліды, пенсіянеры.
«Усе яны раскаяліся і прасілі даць ім магчымасць вярнуцца на волю, весці законапаслухмяны лад жыцця. Хадайніцтвы асуджаных дадаткова вывучаліся Камісіяй, якую ўзначальвае генеральны пракурор Андрэй Швед», - удакладнілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Гэта ўжо трэцяя хваля памілаванняў палітвязняў з пачатку года. 4 верасня стала вядома пра выхад на волю 30 асуджаных па палітычных артыкулах. Сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх - бацькі няпоўнагадовых дзяцей. Раней, 16 жніўня, Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай накіраванасці». У іх ліку - 14 жанчын і 16 мужчын. Некаторыя маюць сур'ёзныя захворванні.
Чытайце таксама