«Вясна»: На масласырзаводзе ў Хойніках затрымалі каля 20 чалавек
1 лiстапада 2024 у 1730478300
Максім Іскрын / «Зеркало»
Інфармацыя пра затрыманні на масласырзаводзе ў Хойніках прыйшла 1 лістапада ў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманыя каля 20 чалавек.
«Прычына і падрабязнасці затрыманняў высвятляюцца», - удакладнілі ў «Вясне».
Нагадаем, 31 кастрычніка паведамлялася пра масавыя праверкі і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску. Гаварылася таксама пра выпадкі ў Мінску, Гомелі, Маладзечне і Магілёве.