У Мінску ўжо трэці раз запар адмовіліся ад традыцыйнага навагодняга салюту
31 снежня 2024 у 1735657920
Ганна Матсан / «Зеркало»
У Мінску сёлета зноў адмовіліся ад навагодняга салюту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
«Афіцыйна: салюту ў навагоднюю ноч у Мінску не будзе!» - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым піратэхнічныя шоу пройдуць у Віцебску і Гродне.
Нагадаем, у мінулым і пазамінулым гадах улады Мінска таксама адмаўляліся ад салютаў. Раней навагоднія ночы практычна заўсёды суправаджаліся піратэхнічнымі шоу.