На аэрадроме Мінабароны РФ у Маскве: у ГУР заявілі, што знішчылі расійскі Ка-32
26 красавiка 2024 у 1714134420
«Зеркало»
У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны заявілі пра знішчэнне расійскага верталёта Ка-32 на аэрадроме «Астаф'ева» ў Маскве. У ведамстве сцвярджаюць, што верталёт спалілі ў ноч на 26 красавіка.
«Аэрадром належыць МА РФ і эксплуатуецца сумесна з прадпрыемствам "Газпрамавія", якое ўваходзіць у структуру ААТ "Газпрам". Знішчаная адзінка авіяцыйнай тэхнікі выкарыстоўвалася дзяржавай-агрэсарам у інтарэсах Маскоўскага авіяцыйнага цэнтра, у прыватнасці для падтрымкі аперацый расійскай акупацыйнай арміі», - гаворыцца ў паведамленні ГУР.
This browser does not support the video element.
На відэа, размешчаным у тэлеграм-канале ўкраінскай разведкі, можна разгледзець агонь, які разгараецца ў кабіне верталёта, і фігуру, якая адбягае ад яго.
Міністэрства абароны Расіі нічога пра тое, што адбылося, не паведамляла.
Нагадаем, 17 красавіка ў ГУР паведамілі пра знішчэнне ў Самарскай вобласці шматмэтавага верталёта Мі-8.
Раней кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў заяўляў, што Украіна рыхтуе новыя атакі на расійскія вайсковыя і прамысловыя аб'екты.