Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Россия затягивает переговоры, делает их непродуктивными и чем на самом деле является ее меморандум о мире
  2. Вторая встреча украинской и российской делегаций в Стамбуле — о чем удалось (и нет) договориться сторонам
  3. СМИ сообщают о задержании начальника Комитета здравоохранения Мингорисполкома. В приемной говорят, что он с понедельника «в отпуске»
  4. Найбуйнейшы красавіцкі адток кадраў за шэсць гадоў. У якіх галінах актыўна звальняюць работнікаў
  5. Як думаеце, у якой сферы самы прыкметны разрыў у заробках мужчын і жанчын? Ёсць вялікі шанец, што вы здзівіцеся
  6. У мобильных операторов появились очередные новшества в тарифных планах. Некоторые из них «умрут» — клиентам надо принять решение
  7. Літва перастала прызнаваць небіяметрычныя пашпарты расіян. А што з беларускімі? Даведаліся
  8. «Не назваў Лукашэнку дыктатарам». Вядомы польскі журналіст расказаў «Люстэрку», чаго чакаць беларусам ад прэзідэнта Наўроцкага
  9. «У людей шок от донатов на войну». Поговорили с сотрудником беларусского юрлица «Лесты», которое решено передать в собственность РФ
  10. «Не просто экономика, а шанс на выживание». Что пишут китайские СМИ о визите Лукашенко к Си Цзиньпину
  11. Трамп падняў пошліны на імпартныя сталь і алюміній для ўсіх краін, акрамя адной
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.