1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Калі грамадзяне Беларусі, якія законна жывуць у Германіі, праз палітычны пераслед не могуць вярнуцца на радзіму для афармлення пашпарта, яны могуць прэтэндаваць на атрыманне ў ФРГ праязнога дакумента для замежнікаў (Reiseausweis für Ausländer). Пра гэта DW паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Германіі.

Паспорт беженца и проездной документ ФРГ для иностранцев. Фото: adoptrevolution.org
Пашпарт бежанца і праязны дакумент ФРГ для замежнікаў. Фота: adoptrevolution.org

Указ Аляксандра Лукашэнкі, які забараняе выдаваць пашпарты за мяжой, у МУС Германіі назвалі «мэтаскіраванымі рэпрэсіямі супраць праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазіцыі». «Гэты ўказ мае далекасяжныя наступствы для беларусаў дыяспары. Асабліва гэта датычыць тых беларускіх грамадзян, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед і якім пагражаюць рэпрэсіі і нават турэмнае зняволенне ў выпадку паўторнага ўезду ў краіну», — заявілі ў МУС ФРГ.

Калі тэрмін дзеяння пашпарта грамадзяніна Беларусі заканчваецца, нямецкае ведамства па справах замежнікаў можа праверыць, ці можна чалавеку вяртацца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта ці яму можа быць выдадзены нямецкі дакумент, які замяняе пашпарт, патлумачылі ў МУС. У міністэрстве падкрэслілі, што «асаблівыя абставіны», якія пацвярджаюць, што беларусу небяспечна вяртацца на радзіму па пашпарт, трэба будзе тлумачыць і даказваць.

Рашэнне па кожным выпадку будзе прымацца індывідуальна

«Мяркуючы з паведамленняў пра арышты грамадзян Беларусі, якія выехалі назад у сувязі з указам, можна дапусціць немэтазгоднасць атрымання пашпартоў для беларусаў, якія даказана падвергліся палітычным пераследам», — гаворыцца ў адказе МУС. Іміграцыйныя ўлады будуць прымаць рашэнні наконт выдачы нямецкіх дакументаў, якія замяняюць пашпарт, асобна ў кожным канкрэтным выпадку. Абавязковая ўмова — законныя падставы для пражывання ў Германіі.

Калі нямецкі іміграцыйны орган палічыць зварот грамадзяніна Беларусі абгрунтаваным, ён выдасць праязны дакумент для замежнікаў. Гэты праязны дакумент з абмежаваннямі дазваляе падарожнічаць па Шэнгенскай зоне і ў некаторыя трэція краіны. Дакумент яшчэ называюць «шэрым праязным» — праз колер вокладкі. Працэс іх выдачы рэгулюецца пятым параграфам пастановы пра знаходжанне, нагадалі ў МУС.

Нагадаем, з верасня 2023 года грамадзяне Беларусі не могуць абмяняць пашпарт або падоўжыць дзеянне свайго пашпарта ў пасольствах і консульствах за мяжой, для гэтага трэба асабіста прыехаць у Беларусь.