Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  8. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  9. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  13. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Новы брэнд адзення Lemongrass з’явіўся ў беларускага прадпрыемства «Камволь», паведамляе Citydog. Як піша Marketing.by, стратэгічную платформу маркі, вербальную і візуальную айдэнтыку распрацавала каманда Fabula Branding.

Новый белорусский бренд деловой одежды. 2023 год. Фото: fabulabranding.com
Новы беларускі брэнд дзелавога адзення. 2023 год. Фота: fabulabranding.com

А што тут дзіўнага?

Брэнд Lemongrass належыць ААТ «Камволь» (Мінскі камвольны камбінат), які ўваходзіць у склад дзяржканцэрна «Беллегпрам». Гэта адзін з «флагманаў лёгкай прамысловасці», як любяць называць камбінат у дзяржСМІ: ён выпускае гарнітурныя і плаццевыя тканіны, паўшарсцяную, трыкатажную і ткацкую пражу.

А акрамя таго, ААТ «Камволь» — адно з самых праблемных прадпрыемстваў беларускай лёгкай прамысловасці, якое дзяржава спрабуе рэанімаваць ужо не першы год. Пачынаючы з 2000-х колькасць работнікаў знізілася ў 7 разоў, аб’ёмы вытворчасці ўпалі, а прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад камбіната, у судовым парадку абвяшчалі неплацежаздольнымі.

Новый белорусский бренд деловой одежды. 2023 год. Фото: fabulabranding.com
Новы беларускі брэнд дзелавога адзення. 2023 год. Фота: fabulabranding.com

У 2012 годзе Лукашэнка распарадзіўся ўкласці ў яго мадэрнізацыю сур’ёзныя сродкі. 110 мільёнаў даляраў за 5 гадоў — менавіта столькі было ўкладзена ў поўны апгрэйд камбіната. Але і гэта не асабліва дапамагло. Камбінат зрабіў стаўку на ўгоды з турэцкімі партнёрамі, у выніку чаго была рэалізаваная толькі частка прадукцыі, астатняе засталося незапатрабаваным на складах. У 2019 годзе скончылася адтэрміноўка па выплаце доўгу крэдыторам, і прадпрыемства звалілася ў яшчэ большыя даўгі.

У 2022 годзе пасля пачатку вайны ва Украіне ААТ «Камволь» страціла яшчэ адзін рынак збыту. Паводле словаў гендырэктара Максіма Малашчыцкага, Украіна давала прадпрыемству каля 20 адсоткаў прыбытку. У грашовым выражэнні гэта каля 3 мільёнаў даляраў.

Як кажа Малашчыцкі, уласны брэнд адзення Lemongrass пачалі развіваць акурат на фоне сыходу заходніх вытворцаў з расійскага рынку: «І мы гатовыя іх замясціць».

Новый белорусский бренд деловой одежды. 2023 год. Фото: fabulabranding.com
Новы беларускі брэнд дзелавога адзення. 2023 год. Фота: fabulabranding.com

Дык што за брэнд у выніку

Вербальную і візуальную айдэнтыку брэнда распрацавала каманда Fabula Branding — беларускае агенцтва, якое працавала над візуалам для многіх мясцовых і замежных кампаній. Напрыклад, яны распрацавалі дызайн упакоўкі першых і адзіных беларускіх прэзерватываў, а ў 2018 годзе атрымалі прэстыжную міжнародную ўзнагароду за брэнд упакоўкі бульбы «Бабіна лета».

Новый белорусский бренд деловой одежды. 2023 год. Фото: fabulabranding.com
Новы беларускі брэнд дзелавога адзення. 2023 год. Фота: fabulabranding.com

«Lemongrass — тры склады, якія ствараюць рытміку, што паляпшае запамінальнасць назвы і робіць яе прыемным для слыхавога ўспрымання. У гэтым яркім і „духмяным“ імені ўвасабляецца колеравая палітра брэнда, звязаная са словамі lemon і grass — сакавіты жоўты і глыбокі зялёны», — каментуе працу агенцтва.

Новый белорусский бренд деловой одежды. 2023 год. Фото: fabulabranding.com
Новы беларускі брэнд дзелавога адзення. 2023 год. Фота: fabulabranding.com

Пад гандлёвай маркай Lemongrass ААТ «Камволь» выпускае мужчынскія касцюмы сілуэту slim fit, а таксама асобна штаны і пінжакі. Ёсць на сайце, дарэчы, і жаночая калекцыя.

Чытайце таксама на Citydog:

Теперь министрам можно будет писать в чат-бот. Обещают быть на связи 24/7

12 лет колонии: вынесен первый приговор заочного суда над уехавшими белорусами

Пилон или качели? Эта секси-квартира сдается всего за 54 доллара/сутки — и можно все