Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  8. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  11. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


Мікалай Швец, які, мяркуючы з растыражаваных арыенціровак, можа мець дачыненне да «асабліва цяжкага злачынства», што адбылося 26 лютага на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, у названыя дні быў дома ва Украіне і нікуды не выязджаў. Пра гэта паведаміла «Нашай Ніве» яго сястра.

Николай Швец. 2014 год. Фото: Вконтакте
Мікалай Швец. 2014 год. Фота: Вконтакте

Суразмоўніца выдання папрасіла не публікаваць яе імя і фота. Яна прызнала, што на апублікаваных у СМІ арыенціроўках — яе родны брат:

«Ну проста зорка! Я баюся даваць яго кантакт, бо гэта можа быць для яго небяспечна пры ўсёй сур’ёзнасці справы, але ён дакладна не мае дачынення да гэтай акцыі. Ён ніколі не быў у Беларусі. 25 і 26 лютага ён дома сядзеў ва Украіне: мужчынам жа нельга выязджаць».

Яна расказала, што іх сям’я родам не з Крыма, а з Крывога Рога, хоць і жыла ў Вялікай Ялце да расійскай акупацыі. Потым Швяцы з’ехалі з паўвострава.

«Брат зусім не вайсковец. У самым пачатку вайны Мікалай запісаўся ў тэрабарону, але цяпер ён не там, бо людзей хапае і без яго, набору няма. Наогул пастаяннай прафесіі брат не мае і працуе дзе давядзецца. І ён не спецслужбіст», — сказала дзяўчына.

Снимок разыскиваемого из ориентировки, которую разослали в автопарки Гомеля после атаки на самолет А-50 в Мачулищах 26 февраля 2023 года. Фото: «Зеркало»
Здымак з арыенціроўкі з мужчынам, якога шукаюць, якую разаслалі ў аўтапаркі Гомеля пасля атакі на самалёт А-50 у Мачулішчах 26 лютага 2023 года. Фота: «Люстэрка»

Сястра «падазраванага» лічыць, што фота Мікалая, размешчаныя на арыенціроўках, былі «злітыя» з базы ПрыватБанка:

«Мне як жыхарцы Украіны заўважна, што гэта фота, якія рабілі ў банку падчас выдачы карткі. Ва Украіне гэта звычайная справа, што фота кліентаў банкаў прадаюць у інтэрнэце. Я асабіста лічу, што гэта „ўкід“ з нейкага боку. Гэтага не мог здзейсніць мой брат».

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах мясцовыя жыхары чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, што былі пашкоджаныя расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. У мясцовых чатах пасёлка Мачулішчы пісалі пра вялікую колькасць вайскоўцаў «з аўтаматчыкамі», праверкі машын, абыходы супрацоўнікамі АМАП мясцовых жыхароў.

Як заявіў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, выбухі — вынік дыверсіі беларускіх партызан: яны скінулі выбуховыя прылады на расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) А-50, які знаходзіўся на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. Паводле Азарава, самалёт выведзены з ладу. У Мінабароны сітуацыю афіцыйна не каментавалі. У МНС сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала. Улады дагэтуль ніяк не пракаментавалі надзвычайнае здарэнне.

Пры гэтым 27 лютага Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з вузкім колам сілавікоў. У свой кабінет ён запрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, міністраў унутраных справаў і абароны, старшыняў КДБ і Дзяржпамежкамітэта.

Пазней у СМІ з’явіліся арыенціроўкі пра вышук Мікалая Швяца за «здзяйсненне асабліва небяспечнага злачынства» ў Мачулішчах. На пытанне «Люстэрка», ці звязаны гэты мужчына з дыверсіяй, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў адказаў адмоўна.

— Нам гэты твар незнаёмы. Хто ён такі, я не ведаю. У іх задача — выяўляць падазраваных. Але бог яго ведае, як яго выявілі , — яны ж не расказваюць. Выпадкова праходзіў па вуліцы, і вось яны яго падазраюць, — пракаментаваў экс-сілавік.