Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  8. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  11. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


Кіраўніца беларускага Саюза палякаў Анжаліка Борыс дала першае інтэрв'ю пасля выхаду на волю. У гутарцы з польскім выданнем Rzeczpospolita яна расказала пра сваё зняволенне, іншых фігурантаў «справы Саюза палякаў» і сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам.

Анжелика Борис. Фото: Нrodna.life
Анжаліка Борыс. Фота: Нrodna.life

Паводле словаў Анжалікі Борыс, пасля вызвалення яна не адчувае «ні эйфарыі, ні радасці», а хвалюецца за сваіх паплечнікаў: Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў зняволенні, а таксама Марыю Цішкоўскую, Ірыну Бярнацкую, Ганну Панішаву, якіх беларускія ўлады выпусцілі з СІЗА і выправадзілі ў Польшчу.

Пытанне пра стаўленне да яе турэмнай адміністрацыі Борыс адмовілася каментаваць, але адзначыла, што ёй у зняволенні «было нялёгка».

— У мяне былі праблемы са здароўем. Я не такая моцная, як іншыя. Я спрабавала, але часам арганізм чалавека дае збой, і не ўсё залежыць ад нас, — сказала кіраўніца беларускага Саюза палякаў.

Яна пацвердзіла, што пасля затрымання ў 2021 годзе ёй, як і іншым фігурантам «справы Саюза палякаў» прапаноўвалі вызваленне ў абмен на выезд з Беларусі.

— Так, у свой час такая прапанова была, але я адмовілася. Па-першае, я тады не ведала, што адбываецца з Марыяй [Цішкоўскай] або Ірынай [Бярнацкай]. Я не хацела, каб атрымалася такая сітуацыя, што я з’ехала, а яны засталіся [у зняволенні]. Я не хацела пакідаць сваіх сяброў. Другі раз, калі была магчымасць выйсці на волю, я пагадзілася, бо не ведала, ці вытрымае маё здароўе, — сказала Борыс.

Яна расказала таксама, што яе маці сапраўды звярталася з просьбай памілаваць дачку да Аляксандра Лукашэнкі.

— Я тады таксама вагалася. Гэта быў адзіны раз, калі ў мяне была магчымасць убачыць Андрэя [Пачобута] пад вартай. Я сказала яму, што маё здароўе не вытрымае…

— І што на гэта сказаў Андрэй? — удакладніў журналіст.

— Ехаць (выходзіць з СІЗА пры ўмове выезду з Беларусі. — Заўв. рэд.) наадрэз адмовіўся. Ён сказаў мне трымацца. Я літаральна на імгненне ўбачыла яго. Гэта было два гады таму, — адзначыла Борыс.

Пасля вызвалення Борыс адзін раз выязджала ў Польшчу ў ліпені 2022 года, але вырашыла застацца ў Беларусі.

— Маё знаходжанне было кароткім, я была ў Беластоку. Сустрэлася з маімі сябрамі. Сябры ўгаворвалі мяне застацца ў Польшчы, але ў мяне быў прызначаны чарговы допыт. Мне было не па сабе ад гэтага, і я вырашыла вярнуцца. Што будзе, тое будзе. Беларусь — нашая краіна, Польшча — нашая другая радзіма. Не хачу ўцякаць са сваёй зямлі, — заявіла Борыс.

Нагадаем, Анжаліка Борыс была затрыманая 23 сакавіка 2021 года і змешчаная ў СІЗА па абвінавачанні ў распальванні варожасці і рэабілітацыі нацызму групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК). Яна правяла за кратамі год. 25 сакавіка 2022-га стала вядома, што яе перавялі пад хатні арышт. Праз паўгода Лукашэнка заявіў, што асабіста дазволіў вызваліць Борыс па просьбе яе маці.

Усяго па «справе Саюза палякаў» затрымалі пяць чалавек, у тым ліку журналіста Андрэя Пачобута. Паводле версіі следства, яны арганізавалі ў Гродне і Гродзенскай вобласці незаконныя масавыя мерапрыемствы «па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфарміраванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны».

Пазней трох затрыманых (Панішаву, Цішкоўскую і Бярнацкую) выпусцілі і выслалі ў Польшчу. Пачобут і Борыс адмовіліся ад вызвалення на такіх умовах. Праваабаронцы прызналі абаіх палітвязнямі. У лютым 2023 года Андрэя Пачобута асудзілі па артыкулах аб закліках да санкцый і распальванні варожасці і прызначылі яму восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама