Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


Сёння стала вядома, што Міністэрства ўнутраных справаў прызнала «Люстэрка» «экстрэмісцкім фарміраваннем». Рашэнне было прынятае 9 чэрвеня, аднак вядома пра гэта стала толькі сёння, 12 чэрвеня. Расказваем, што мяняецца для нас саміх і для нашых чытачоў.

Хіба «Люстэрка» не было «экстрэмісцкім» раней?

Не, да гэтага «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя нашыя матэрыялы (публікацыі на сайце, пасты ў сацыяльных сетках), цяпер жа ўсяму медыя нададзены статус «экстрэмісцкага фарміравання».

З таго моманту (то-бок ужо амаль два гады — са жніўня 2021-га) распаўсюд любой прадукцыі «Люстэрка» лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем. Гаворка, напрыклад, пра рэпост у сацсетках, адпраўку спасылак на сайт і нават пра лайк. Само чытанне і прагляд такіх матэрыялаў не забароненыя, за гэта не прадугледжаная адказнасць.

Максімальнае пакаранне за такое «правапарушэнне» апісанае ў частцы 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — гэта арышт да 15 сутак або штраф да 500 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй тэхнікі.

Што мяняецца цяпер?

Калі казаць пра чытачоў, то галоўнае — від адказнасці, які цяпер можна панесці за ўзаемадзеянне з намі. Калі раней гаворка ішла пра адміністрацыйню адказнасць (арышт або штраф), то цяпер можа дайсці да пазбаўлення волі. Аднак як гэта можа працаваць, не зусім зразумела.

Рэч у тым, што тэрмін «экстрэмісцкае фарміраванне» з’явіўся ў заканадаўстве адносна нядаўна — у 2021-м — з прыняццем новай версіі закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Прызнаваць арганізацыі такімі без суда могуць МУС ці КДБ. Пакуль досвед прымянення заканадаўства ў гэтай сферы не такі вялікі, каб можна было дакладна сказаць, што парушэнне, а што не. Мы ў далейшым апісанні будзем грунтавацца на максімальна шырокіх трактоўках, якія могуць прымяняцца ўладамі.

Такім чынам, існуе два артыкулы КК, па якіх могуць прыцягнуць нашых чытачоў і гледачоў:

  • Артыкул 361−4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі. Гэта артыкул з максімальна шырокай трактоўкай, праз што пад яго можа падпадаць фактычна любое ўзаемадзеянне з намі як СМІ. То-бок адпраўка фота- або відэаматэрыялу, публічны каментар або проста перадача любой інфармацыі. Пакуль пра крымінальныя справы па гэтым артыкуле вядома не так шмат. Адзін з самых гучных выпадкаў — справа Дар'і Лосік. За інтэрв'ю каналу «Белсат», які ўлады таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем», яе асудзілі на 2 гады калоніі.
  • Артыкул 361−2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) — прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі. На практыцы прымяняецца ў тым ліку за ахвяраванні «экстрэмісцкім фарміраванням». Гэта азначае, што любы данат або іншы спосаб фінансавай падтрымкі нашай дзейнасці — крымінальнае злачынства. Праваабаронцам мала вядома пра сутнасць таго, што менавіта інкрымінуецца людзям, якія праходзяць па гэтым артыкуле, аднак добра вядомыя пакаранні — так, напрыклад, у канцы мінулага года быў вынесены прысуд Антону Агію — мужчына атрымаў 4 гады калоніі. Па гэтым жа артыкуле праходзіць, у прыватнасці, сын палітыка Анатоля Лябедзькі Арцём. Імаверна, ва ўсіх выпадках гаворка ідзе пра данат — то-бок перавод на карысць арганізацый, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Што да нас саміх, то да ўдзельнікаў каманды «Люстэрка» можа прымяняцца артыкул 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) — максімальнае пакаранне па ім складае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Нягледзячы на гэта, каманда «Люстэрка» працягне сваю працу.

І што цяпер (не) рабіць?

Галоўнае — пры любым узаемадзеянні з намі прытрымлівацца мераў бяспекі.

Пачнём з пункта пра перадачу нам інфармацыі. У нас існуюць акаўнты зваротнай сувязі (напрыклад, у Telegram). Са свайго боку мы гарантуем ананімнасць тых, хто нам піша, — уся нашая каманда знаходзіцца за мяжой і прытрымліваецца максімальных мераў бяспекі, працуючы з інфармацыяй. Але калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце туды прыехаць, паклапаціцеся пра тое, каб ніякіх слядоў перапіскі на вашых прыладах не засталося — ачышчайце гісторыю камунікацыі з нашым афіцыйным акаўнтам у Telegram. Калі гаворка ідзе пра гэты месэнджар, то мы заўсёды просім пісаць вас толькі ў акаўнт @zerkalo_editor. Абавязкова правярайце, каму менавіта вы адпраўляеце паведамленне. У Instagram мы пішам з нашага афіцыйнага акаўнта.

Гаворачы пра рэпосты матэрыялаў «Люстэрка» — усё гэта людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі (або плануюць туды паехаць), адназначна варта выключыць. Гаворачы пра перасылку нашых матэрыялаў, то калі вы гэта зробіце — абавязкова выдаліце паведамленне як мінімум на сваёй прыладзе.

Што да пералічэння нам грошай, то адносна бяспечна з Беларусі гэта можна зрабіць толькі з дапамогай Patreon — сэрвіс не паказвае, на які менавіта з тысяч размешчаных там праектаў ідуць грошы. Рэсурс у Беларусі заблакаваны, таму давядзецца выкарыстоўваць VPN.

Нягледзячы на тое што гэта адзін з самых бяспечных спосабаў падтрымкі з пункту гледжання прыватнасці, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, рэкамендуем вам па магчымасці прыняць дадатковыя меры бяспекі (хоць нам і невядомыя выпадкі, каб беларускія сілавікі якім-небудзь чынам, акрамя фізічнага доступу да вашых акаўнтаў, пераследавалі беларусаў за данаты на Patreon):

  • выкарыстоўвайце VPN (зрэшты, інакш сайт і не адкрыецца);
  • рэгіструйце акаўнт на Patreon, выкарыстоўваючы не асноўны адрас пошты і замежную сім-карту;
  • праводзьце плацёж з замежных картак.

Калі вы ў чымсьці не ўпэўненыя, лепш зусім не рабіць ніякіх дзеянняў — не дапамагаць нам фінансава і не звязвацца праз акаўнт зваротнай сувязі. У такім выпадку галоўнае, што вы можаце для нас зрабіць, — працягваць нас чытаць і глядзець. Паводле словаў праваабаронцаў, крымінальна пераследуецца толькі ўдзел, стварэнне і кіраўніцтва такімі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пра крымінальныя справы за факт падпіскі на СМІ, прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», нам невядома.

Што ўсё гэта значыць?

Нічога прынцыпова новага не адбылося — улады працягваюць незаконны ціск на незалежныя медыя. Мы згодныя з праваабаронцамі, якія лічаць усе абмежаванні, якія змяшчаюцца ў беларускім «антыэкстрэмісцкім» заканадаўстве, несправядлівымі і не згоднымі з правамі чалавека. Такія нормы — чарговы прыклад выкарыстання фармальна прававых механізмаў для рэпрэсіўных мэтаў.

Нягледзячы на амаль тры гады беспрэцэдэнтнага ціску на незалежныя медыя, тэрміны для дзясяткаў журналістаў і разгром дзясяткаў рэдакцый, рэжым так і не змог пазбавіць беларусаў доступу да сапраўдных навін. У выніку яго адзіны інструмент — запалохванне саміх грамадзян краіны тэрмінамі за жаданне ведаць праўду.