Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  8. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  11. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


Пасля затрымання музыкаў гурта Nizkiz высветлілася, што, падтрымаўшы пратэст, яны працягвалі заставацца ў краіне, выязджаючы толькі на канцэрты. З гэтай нагоды ў сацыяльных сетках разгарэліся гарачыя спрэчкі пра тое, ці варта жыць у Беларусі, калі ёсць высокая рызыка затрымання. Спрэчкі эмацыйныя і не пазбаўленыя логікі з абодвух бакоў. Хтосьці называе рашэнне заставацца ў такім выпадку неабдуманым, хтосьці справядліва заўважае, што прычыны застацца могуць быць вельмі важкімі і «ўсе не з’едуць» — а калі і з’едуць, то ад гэтага нікому добра не будзе. У калонцы для «Люстэрка» сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак разважае пра рызыку і адказнасць за свой выбар.

Андрей Стрижак. 31 декабря 2023 года. Фото: страница героя публикации в FacebookАндрэй Стрыжак, сузаснавальнік фонду BYSOL
 
Быў адным з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП. У 2015 годзе арганізаваў ініцыятыву «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» і больш за пяць гадоў пастаўляў гуманітарную дапамогу ва Украіну. З 2017 да 2020 года быў адным з заснавальнікаў кампаній ByHelp і #BYCOVID. З 2020 года — кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL.

Арышт музыкаў Nizkiz зноў абудзіў адвечную тэму сучаснай Беларусі — з’ехаць ці застацца. У гэтым кароткім тэксце я падзялюся рэфлексіяй «фельчара хуткай дапамогі», якім камандзе BYSOL даводзіцца быць апошнія тры гады.

Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, цяпер знаходзіцца ў зоне рызыкі. У многіх выпадках рэпрэсіі носяць відавочны ці прыхаваны рандомны характар. Іх я разбіраць не буду, аднак ёсць і выразныя заканамернасці, пра якія варта сказаць. Практыка паказвае, што кожны з наступных фактараў узмацняе рызыку адміністрацыйнага (штраф ці арышт) або крымінальнага пераследу:

  • актыўны ўдзел у пратэстах (асабіста, як арганізатар ці як натхняльнік);
  • падтрымка рэпрэсаваных (данат, подпісы пад петыцыямі, рэпосты і гэтак далей);
  • выказванне меркавання (напрыклад, каментары з асуджэннем дзеянняў уладаў);
  • сваяцтва з ключавымі «экстрэмістамі/тэрарыстамі».

Гэта не вычарпальны спіс. Але яго асаблівасць у тым, што калі вас датычыць хаця б адзін з гэтых фактараў, то вы з імавернасцю практычна 100% станеце ахвярай рэпрэсій. У адным выпадку гэта адбудзецца пры збегу вашага фактару з іншымі неабходнымі абставінамі (наяўнасцю часу і чалавечага рэсурсу ў сілавікоў на пошук вас ці, напрыклад, з’яўленнем трыгеру ў выглядзе публічнай згадкі). У іншым выпадку рэпрэсіі прыйдуць проста па факце вашага існавання і актыўнасці — пытанне толькі ў часе.

Кожны чалавек, які знаходзіцца ў зоне рызыкі, сам прымае для сябе рашэнне, як дзейнічаць: выключыць рызыку, мінімізаваць яе ці ігнараваць.


Самы эфектыўны спосаб выключэння рызыкі рэпрэсій — ад’езд з Беларусі. На практыцы мы бачым, што выезд у краіну вольнага свету гарантуе выключэнне магчымасці арышту, турэмнага зняволення, катаванняў і гэтак далей. Застаецца рызыка пераследу сваякоў і маёмасных стратаў. Завочныя суды і прысуды я ў разлік не бяру, бо гэты від рэпрэсій смяхотны і не нясе непасрэднай пагрозы. Усе выпадкі рэальных арыштаў і турэмнага зняволення для тых, хто з’ехаў, патрабавалі адной агульнай умовы — вяртання на тэрыторыю зоны рызыкі. 


Другі спосаб — гэта мінімізацыя. Напрыклад, змена тыпу паводзін на менш рызыкоўны, знішчэнне і ўтойванне доказаў удзелу ў пратэстах, змена кола зносін і дыстанцыяванне ад актыўных удзельнікаў пратэстаў, мімікрыя пад лаяльнасць да ўзурпацыйных уладаў. Я свядома не ацэньваю яго эфектыўнасці. Бо ў такім выпадку чалавек усё роўна застаецца ў зоне высокай рызыкі, у якой ні адзін са спосабаў яе мінімізацыі не дае гарантый.

Трэці спосаб — ігнараванне. Аднак нежаданне прызнаваць фактары рызыкі, спробы не заўважаць яго крыніц, небяспечныя паводзіны — усё гэта вядзе толькі да паскарэння моманту надыходу рэпрэсій.

Самая распаўсюджаная стратэгія паводзін сярод тых, хто працягвае жыць у Беларусі, — мінімізацыя рызыкі. Найлепшая з найгоршых, хоць насамрэч выбар з трох стратэгій тут уяўны, бо іх, па сутнасці, толькі дзве: выключэнне рызыкі або знаходжанне ў зоне рызыкі. 


Мінімізацыя ж дае чалавеку часовае і ілюзорнае адчуванне бяспекі. Аднак яна ніяк не ўплывае на крыніцу рызыкі і на такі фактар, як фізічны доступ сілавікоў да чалавека. Акрамя таго, немагчыма мінімізаваць рызыку наўмыснага ці выпадковага «аўтынгу» (публічнага выдавання інфармацыі. — Заўв. рэд.) з боку іншых людзей, калі пра сапраўдную пазіцыю чалавека вольна ці міжвольна нагадваюць у сацсетках, медыя ці дзесьці яшчэ.

Мінімізацыя рызыкі ўсё роўна ставіць чалавека ў пазіцыю аб’екта, ад якога не залежыць яго ўласны лёс. Бо рашэнне пра тое, ці ўжываць да яго рэпрэсіі, застаецца выключна за ўладамі.

Да таго ж такія паводзіны могуць весці да складанай псіхалагічнай дэфармацыі, якая прадугледжвае сістэмнае здушэнне выказвання эмоцый, думак, сапраўдных жаданняў і імкненняў чалавека. Разбуральнае ўздзеянне ад яе асабліва адбіваецца на творчых людзях і інтэлігенцыі.

Кожны дарослы і дзеяздольны чалавек — гэта суб’ект волі. Ён мае права самастойна распараджацца ўласным лёсам, здароўем і гэтак далей. Хочам мы гэтага ці не, мы не можам прымусіць чалавека выбраць тую ці іншую стратэгію кіравання рызыкай. Мне як практыку, які аказвае дапамогу, асабліва цяжка глядзець, як людзі соваюць пальцы ў разетку і ходзяць па тонкім лёдзе. Але яны маюць на гэта суверэннае і неадчужальнае права. Больш за тое, у іх ёсць права мець рацыянальныя і ірацыянальныя прычыны заставацца ў зоне рызыкі. Роўна гэтак жа, як і ў мяне — права даваць ацэнку тым ці іншым рашэнням гэтых людзей у адпаведнасці з набытым досведам і кампетэнцыямі.

Нягледзячы на абраную стратэгію працы з рызыкай, гвалт і рэпрэсіі, ужытыя да чалавека, ніколі не могуць лічыцца яго віной. У многіх абставінах паводзіны ахвяры сапраўды маюць небяспечны характар, аднак суб’ектам волі на здзяйсненне гвалту з’яўляецца толькі гвалтаўнік. Не рэпрэсаваны прымае рашэнне пра тое, калі і як ён будзе рэпрэсаваны.

З кожным адпраўленым за краты актыўным чалавекам нашае грамадства страчвае сілу. Калі гаворка ідзе пра ключавыя маральныя аўтарытэты, вядомых людзей, актыўных удзельнікаў пратэстаў, то ў такім выпадку наносіцца істотная шкода маральнаму духу. Чалавек, які ўзяў на сябе асабліва важную для грамадства ролю альбо на якога такую ролю ўсклалі час і гісторыя, мае дадатковыя абавязанні, якія мусіць улічваць, выбіраючы стратэгію працы з рызыкай. У пэўнай ступені ён мусіць разумець, што ад гэтага выбару залежыць ужо не толькі яго ўласны лёс. А значыць, ёсць тыя, для каго гэты выбар не толькі персанальны, але і грамадскі. Такі цяжар публічных людзей, якія значна ўплываюць на грамадства.

Калі вы знаходзіцеся ў зоне рызыкі, але рашэнне заставацца прынятае, абавязкова абмяркуйце з роднымі і блізкімі маёмасныя моманты. Напрыклад, як будзе фармавацца бюджэт з улікам таго, што ў найбліжэйшыя гады на перадачы і адвакатаў будзе ісці буйная сума, а вы не зможаце папаўняць сямейны бюджэт. Паклапаціцеся пра даверанасці на распараджэнне маёмасцю, не захоўвайце наяўных грошай дома, пазнаёмце родных і блізкіх з вашымі дактарамі і дамоўцеся пра рэцэпты на неабходныя лекі. Вылечыце зубы і папраўце здароўе — за кратамі яго не дадасца. Асобна прагаварыце палітыку публічнасці пасля арышту і вашую пазіцыю па ключавых пытаннях, а таксама парадак яе публікацыі. Вызначцеся, хто будзе выступаць вашым спікерам і хто будзе звязвацца з праваабаронцамі для атрымання матэрыяльнай дапамогі вашай сям'і. Практыка паказвае, што такая падрыхтоўка змякчае стрэс і паніку родных і блізкіх у першыя дні пасля вашага арышту.


BYSOL у любых абставінах аказвае дапамогу ахвярам рэпрэсій — у межах нашага мандата і рэсурсаў, але без абмежавання — па абранай чалавекам стратэгіі кіравання рызыкай. Гэты падыход падобны да медыцынскага. Мы не дзелім людзей на тых, чые рашэнні нам падабаюцца, і тых, чые не падабаюцца. У сітуацыі небяспекі мы прыходзім на дапамогу ўсім, да каго дацягнемся і на каго хопіць нашых сіл. А нашыя сілы залежаць ад вас, таму не забывайце падтрымліваць нашую каманду, каб у нас была магчымасць працаваць далей і абараняць сваіх.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.