Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  11. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  12. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  15. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  16. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  18. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
Читать по-русски


Украіна з Расіяй чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі. У межах гэтага абмену былі вызваленыя 10 украінцаў, пяцёра з якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах. Адна з вызваленых — жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка. Яна расказала сваю гісторыю «Радыё Свабода».

Николай Швец (крайний справа), который после обмена попал в Украину. Белорусско-украинская граница, 28 июня 2024 года. Фото: скриншот видео Офиса президента Украины
Вызваленыя з расійскага палону ўкраінцы. Наталля Захаранка другая справа. Скрыншот відэа Офіса прэзідэнта Украіны

28 чэрвеня Украіна вярнула з расійскага палону 10 чалавек. Сярод іх было пяць грамадзян Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. За пасярэдніцтва ў падрыхтоўцы вызвалення людзей прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Ватыкану і Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

«Яшчэ пяцёра цывільных, якія былі захопленыя на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленыя свабоды: Мікалай Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава. Усе яны ўжо вызваленыя і дома — ва Украіне», — напісаў Зяленскі.

Наталлю Захаранка, жыхарку Чарнігава, затрымалі ў Беларусі ў сярэдзіне ліпеня 2023 года. Увесну 2024 года Гомельскі абласны суд прызнаў яе вінаватай у «агентурнай дзейнасці» і пакараў 9 гадамі зняволення. Суд быў закрытым. Наталля, якая цяпер ужо дома ў Чарнігаве, пасля вызвалення пагутарыла са «Свабодай».

«Не дайшла мая чарга»

У 2022−2023 годзе Наталля практычна штомесяц ездзіла ў беларускі Мазыр праз Польшчу. Яна перавозіла людзей, дакументы, рэчы. Мяжа Беларусі з Украінай пасля ўварвання Расіі закрытая, таму паслугі Наталлі карысталіся попытам. Яна кажа, што часта вывозіла беларусаў ва Украіну, да сваякоў. Практычна год да Наталлі не было прэтэнзій у беларускіх уладаў. Але ў ліпені 2023 года яна раптам знікла ў Мазыры. Знайшлася ў гомельскім СІЗА.

Наталля расказала «Свабодзе», што ў Мазыры спынялася ў сяброўкі. Яе таксама схапілі, абвінавацілі ў «неданясенні пра злачынства». На судзе Наталля атрымала 9 гадоў за «агентурную дзейнасць», сяброўка — штраф у 100 базавых за «неданясенне».

«Я ездзіла, мяне не чапалі; да мяне проста не дайшла чарга. Тут ж, як кажуць, прыйшоў час. Мне схапілі, калі я ўжо 10 дзён была ў Мазыры. На 6 дзён кінулі ў ІЧУ ў Гомелі, потым перавялі ў СІЗА», — успамінае арышт украінка.

Абвінавачанні яна называе «поўным трэшам, трызненнем, высмактаным з пальца». Наталля мяркуе, што яе пакаралі за тое, што шмат беларусаў вывезла ва Украіну і часта перасякала мяжу.

«Суд быў закрыты, рабіце высновы самі — каб ніхто на яго не трапіў, ніхто не чуў, што там было, ніякіх доказаў няма», — кажа Наталля.

Яна зазначае, што абвінавачанні беларусак, з якімі яна сядзела ў СІЗА, сталі проста шокам для яе.

«Чалавек напісаў недзе „рашысты“ — атрымаў год, іншы напісаў каментар з трох словаў — атрымаў два з паловай гады, паставіў „падабайку“ — паўтара года. У мяне проста няма словаў! Я проста ў шоку», — жахаецца ўкраінка.

«На судзе хацела крыкнуць «Слава Украіне!»

Наталля кажа, што на судзе і падчас прысуду піла заспакаяльныя сродкі — валярʼянку, каб «не пачаць выступаць».

«Бо на прысудзе мне карцела крыкнуць «Слава Украіне», ды я забаялася што яшчэ гадоў пяць дадаткова атрымаю», — згадвае былая зьняволеная. Яна кажа, што артыкул «агентурная дзейнасьць» у СІЗА лічыцца палітычным, і стаўленне да такіх зняволеных адпаведнае. Паводле Наталлі, да такога артыкула цяжка знайсці адваката, усе адмаўляюцца. Яна мела абаронцу і лічыць гэта цудам.

У розных канвойных было рознае стаўленне да палітычных. Некаторыя «стараліся» і кожную гадзіну прымушалі даваць справаздачу канвойнаму — імя, прозвішча, паводле якога артыкула сядзіш, расказвае Наталля.

«Абавязкова трэба было дадаваць: «Схільная да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». «Даруй, Госпадзе», — дадавала я», — успамінае ўкраінка.

Пасля прысуду Наталля рыхтавалася да этапу ў жаночую калонію, ужо сабрала рэчы, сумкі, чакала адпраўкі.

Але па яе прышлі і загадалі: «З рэчамі на выхад». Наталля думала, што яе пераводзяць у іншую камеру. Жанчыну пасадзілі ў «бусік» і павезлі некуды, нічога не гаворачы. На галаву надзелі мяшок, у вушы — берушы.

Разам з Наталляй у «бусік» трапілі ваеннапалонныя з Расіі і яе суседка з Чарнігава, Людміла Ганчарэнка. Яна таксама часам ездзіла ў Беларусь, яе таксама затрымалі, абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» і далі 3 гады калоніі. На момант вызвалення Людміла ўжо была ў гомельскай жаночай калоніі.

«Толькі літаральна за гадзіну да мяжы нам паведамілі, што нас перададуць ва Украіну, па абмене. У мяне быў такі шок, так трэсліся рукі, што я не магла выпіць вады, заліла ўсю футболку. У мяне была істэрыка, я думала, што гэта нейкі сон», — зазначае Наталля.

«Усё было як у блакбастары»

Наталля расказвае, што на беларускі бок мяжы з Украіны даставілі траіх вайсковых расіян, якія былі ў палоне, і аднаго святара. Расіяне былі на інвалідных вазках. Але вазкі трэба было вярнуць украінскаму боку. Таму ўкраінцы, у тым ліку Наталля, узялі тыя вазкі і пакацілі іх назад. На вазкі яны паклалі свае рэчы. Пасля ўсіх пасадзілі на верталёт, і яны паляцелі ў Кіеў. «Усё было як у блакбастары», — смяецца Наталля.

Яна ўспамінае, што пасля словаў пра абмен і вяртанне ва Украіну яна мела толькі адно жаданне — патэлефанаваць маці і сказаць: «Мама, я дома». «Я да гэтага часу не апамяталася, нібыта ў сне ўсё. Пайшла ў горад, там людзей столькі, аўтамабіляў! Я разгубілася, не ведаю, куды рукі дзець. Ці ззаду трымаць, як у турме, ці ў кішэні пхаць іх», — расказвае Наталля.

Суразмоўніца дадала, што ў турме ў яе пахіснулася здароўе — упаў зрок, баліць спіна, бо штодзень можна было толькі сядзець, нельга было ляжаць.

«Таблеткі там, хоць якога анальгіну, не дапросішся. У мяне ціск быў: з 6 раніцы да паловы 10 вечара чакала, каб яго проста памералі. Ну як там мераюць — сунеш руку ў «кармушку» і так з горам папалам мераюць», — успамінае ўкраінка.

Яна думае, што яшчэ доўгі час будзе адыходзіць ад апошняй паездкі ў Беларусь. На пытанне, ці паедзеце туды некалі зноў, Наталля жартам адказвае: «Толькі калі разам з вамі ці калі вас туды трэба завезці».

«Як у вас там кажуць? «Не сядзеў — не беларус»? — кажа Наталля. — Так, але гэта рэальна жах, за што там садзяць людзей. Я і раней ведала, што там робіцца, але нават не ведала, што за нейкае трызненне магу трапіць за краты».