Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  2. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  3. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  4. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  7. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  8. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  13. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  14. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  17. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  18. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
Читать по-русски


У 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вайсковай разведкі. Як паведамляе тэлеграм-канал брыгады, вітальнае слова казаў выканаўца абавязкаў камандзіра падпалкоўнік Максім Вальфовіч. Гэта сын сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, заўважыла «Наша Ніва».

Максім Вальфовіч. Фота: Gyrtivci, Telegram
Максім Вальфовіч. Фота: Gyrtivci, Telegram

Цікава, што Вальфовіч-старэйшы ў канцы 2000-х таксама ўзначальваў 120-ю брыгаду.

Інфармацыі, чаму на мерапрыемстве адсутнічаў камандзір брыгады Ігар Гегельскі, няма, навін пра яго адстаўку не было.

34-гадовы Максім Вальфовіч — вайсковец у чацвёртым пакаленні. Раней ён камандаваў механізаваным батальёнам пры 6-й брыгадзе ў Гродне, а пасля працаваў у Вайсковай акадэміі.

Сёлета на павышэнне пайшоў і яго дзядзька. Дзмітрый Вальфовіч, брат сакратара Рады бяспекі, стаў вайсковым камісарам Віцебскай вобласці (раней быў намеснікам).

Яго біяграфія пакручастая — у сярэдзіне 1990-х ён быў завербаваны Федэральнай службай контрразведкі Расіі, таму ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне не ў складзе расійскай арміі, а сярод чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву, якая, на думку контрразведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Урэшце Дзмітрый Вальфовіч трапіў у палон да дудаеўцаў і быў вызвалены ў снежні 1994 года.