Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  11. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  12. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  15. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  16. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  18. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі сцвярджаюць, што адбіваюць атакі УСУ на Чырвона-Ліманскім, Данецкім і Паўднёва-Данецкім напрамках. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што на Ліманскім, Бахмуцкім і Мар'інскім напрамках за суткі адбылося 38 баявых сутыкненняў з праціўнікам. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што Беларусь наўрад ці зможа стаць надзейным прытулкам для Яўгена Прыгожына і наймітаў, якія пайшлі за ім, калі Пуцін вырашыць перадумаць і абвінаваціць іх у спробе дзяржаўнага перавароту.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 489-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Пабілі тры важныя цэлі праціўніка

Расійскія войскі за мінулыя суткі нанеслі па тэрыторыі Украіны 45 авіяцыйных удараў і правялі 38 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку выкарысталі тры зенітныя кіравальныя ракеты С-300, крылатыя ракеты «Калібр» і ўдарныя БПЛА тыпу Shahed. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Армія РФ працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім і Мар'інскім напрамках — за суткі тут адбылося 38 баявых сутыкненняў.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійскае войска з мінамётаў і артылерыі абстраляла 26 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку праціўнік спрабаваў наступаць у кірунку Стальмахоўкі. Артылерыйскім і мінамётным абстрэлам падвергліся сем населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

— На Ліманскім напрамку расійская армія нанесла авіяўдары ў раёнах трох населеных пунктаў, абстраляла шэсць населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў кірунку Багданаўкі. Нанеслі авіяўдары ў раёнах трох і з артылерыі абстралялі сем населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку войскі РФ спрабавалі наступаць у кірунку Першамайскага. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ў раёнах Аўдзееўкі і Паўночнага. З артылерыі абстралялі 11 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку праціўнік вёў наступальныя дзеянні ў раёне Мар'інкі, поспеху не меў. Нанёс авіяўдар каля Краснагораўкі. З артылерыі абстраляў тры населеныя пункты Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку падраздзяленні Сіл абароны вызвалілі вёску Раўнаполь Данецкай вобласці. Расіяне нанеслі авіяўдары ў раёнах Прачыстоўкі, Благадатнага і Макараўкі. Абстралялі 14 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі засяроджваюць асноўныя намаганні на недапушчэнні прасоўвання УСУ. Праціўнік нанёс авіяўдары ў раёнах Ляваднага і Алешак. З артылерыі абстраляў 36 населеных пунктаў Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай абласцей і Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла шэсць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу расійскіх войскаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі пункт кіравання, 12 артылерыйскіх падраздзяленняў, раён канцэнтрацыі праціўніка, два склады боепрыпасаў і тры іншыя важныя цэлі расійскіх войскаў.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: Пабілі камандны пункт 10-й горна-штурмавой брыгады УСУ

«Цягам сутак Узброеныя сілы Украіны працягвалі спробы наступальных дзеянняў на Чырвона-Ліманскім, Данецкім і Паўднёва-Данецкім напрамках», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку падраздзяленні групоўкі войскаў «Цэнтр» адбілі дзве атакі УСУ. Ударамі авіяцыі, агнём артылерыі нанесенае паражэнне падраздзяленням 63-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва, Чырвонапапоўка Луганскай вобласці і Серабранка Данецкай вобласці. Таксама ў раёне населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці спыненая дзейнасць дзвюх дыверсійна-разведвальных груп.

За суткі знішчаныя больш за сто ўкраінскіх вайскоўцаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны, тры пікапы, гаўбіцы Д-20 і Д-30, а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік».

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў адбілі сем атак УСУ. Ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм знішчаныя да 325 вайскоўцаў, адзін танк, тры баявыя машыны пяхоты, а таксама пяць аўтамабіляў УСУ. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаны склад з боепрыпасамі 110-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ў раёне Урэмеўскага выступа падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Усход», ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм адбітыя тры атакі УСУ. На Арэхаўскім тактычным напрамку расійскімі войскамі ў выніку агнявога паражэння спынены мотапяхотны ўзвод УСУ, які праводзіў разведку боем. У раёне населенага пункта Рабоціна Запарожскай вобласці спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

Агульныя страты УСУ склалі да 115 вайскоўцаў, пяць баявых браніраваных машын, у тым ліку баявая машына пяхоты Bradley, тры пікапы, а таксама гаўбіцы «Мста-Б» і Д-20.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвонае Першае, Сінькоўка, Бераставое Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці. У раёне населенага пункта Агурцова Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 60-й механізаванай брыгады УСУ.

Агульныя страты УСУ за суткі склалі больш за 30 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, гаўбіца Д-20, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-36.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 30 украінскіх вайскоўцаў, тры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 89 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 112 раёнах. У раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаны вузел сувязі 110-й механізаванай брыгады УСУ. У раёне населенага пункта Выемка пабіты камандны пункт 10-й горна-штурмавой брыгады УСУ.

Сродкамі СПА перахопленыя два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS. Знішчаныя шэсць беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Спробы Прыгожына пераканаць Пуціна ў сваёй лаяльнасці відавочна праваліліся

Уладзімір Пуцін падчас выступу 26 чэрвеня даў камандзірам і байцам ПВК Вагнера магчымасць дыстанцыявацца ад узброенага мяцяжу Прыгожына, адзначае ў свежай справаздачы Інстытут па вывучэнні вайны (ISW).

Прэзідэнт Расіі выступіў 26 чэрвеня з прамовай, імкнучыся пераканаць як мага больш байцоў і лідараў «Вагнера» далучыцца да расійскага войска і працягнуць барацьбу супраць Украіны, заўважаюць эксперты. Пуцін асудзіў арганізатараў мяцяжу як здраднікаў. Падзякаваў расійскаму грамадству і расійскім сілавікам за абарону суверэнітэту Расіі і Аляксандру Лукашэнку — за пасярэдніцтва ў перамовах. Пры гэтым Пуцін хоць і ні разу не назваў прозвішча Прыгожына, ягоная прамова не пакідае прасторы для збліжэння з кіраўніком ПВК Вагнера, кажуць у ISW.

Што да далейшага лёсу прыгожынскай ПВК, то аналітыкі адзначаюць наступныя моманты:

— Пуцін высока ацаніў працу камандзіраў ПВК Вагнера, імаверна, спрабуючы захаваць іх, бо кампанія інтэгруецца ў Мінабароны;

— здольнасць Мінабароны захаваць як мага больш цяперашніх камандзіраў «Вагнера» ў працэсе інтэграцыі і падпарадкавання, імаверна, мае вырашальнае значэнне для падтрымання баяздольнасці і маральнага духу ўсёй ПВК;

— тое, што Пуцін не арыштаваў камандзіраў ПВК Вагнера за здраду, сведчыць пра ягоную патрэбу ў навучаных і эфектыўных кадрах, і не толькі ва Украіне. Так, міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў запэўніў сваіх замежных калегаў 26 чэрвеня, што «Вагнер» працягне аперацыі ў Малі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы;

— пакуль не ясна, як Крэмль зюіраецца інтэграваць вагнераўцаў у сваю вайсковую структуру. Ён можа распусціць сілы ПВК, якія дзейнічаюць ва Украіне, і ўзмацніць імі наяўныя вайсковыя фармаванні, або прымусіць запісацца ў ПВК, звязаныя з Мінабароны Расіі. Крэмль можа прыняць рашэнне захаваць структуру ПВК, але толькі задзейнічаныя ў аперацыях у Афрыцы або на Блізкім Усходзе, і расфармаваць групоўкі «Вагнера» ва Украіне.

Пры гэтым у Інстытуце не выключаюць, што некаторыя найміты могуць пайсці ўслед за Прыгожыным у Беларусь. На думку экспертаў, Лукашэнка можа паспрабаваць выкарыстоўваць байцоў Прыгожына, каб ураўнаважыць «даўнія намаганні Расіі для ўсталявання пастаяннай вайсковай прысутнасці ў Беларусі». Пры гэтым яны адзначаюць, што пакуль застаецца незразумелым, ці ўдасца Лукашэнку «інтэграваць Прыгожына ў сваёй краіне» і ці хопіць яму смеласці адмовіць Расіі ў патэнцыйных патрабаваннях пра экстрадыцыю кіраўніка ПВК.

Яны лічаць, што Беларусь не стане надзейным прытулкам байцам Прыгожына, калі Крэмль пачне ціснуць на Беларусь. І не выключаюць, што заявы Пуціна могуць быць пасткай.

Крэмль, хутчэй за ўсё, будзе лічыць здраднікамі байцоў ПВК, якія пойдуць за Прыгожыным у Беларусь, кажуць у Інстытуце. Яны называюць характэрным прызнанне Пуціна ў тым, што ён даў асабістае абяцанне, што супрацоўнікі «Вагнера», якія адправіліся ў Беларусь, будуць там у бяспецы. Доўгатэрміновая каштоўнасць гэтага абяцання сумнеўная, упэўненыя ў ISW. Найміты ПВК Вагнера ў Беларусі наўрад ці будуць у бяспецы, калі Пуцін перадумае і вырашыць іх абвінаваціць у дзяржаўнай здрадзе.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на заяву Прыгожына, які паспрабаваў пераменшыць значэнне свайго паўстання, імаверна, імкнучыся абараніць сябе ад абвінавачанняў у спробе дзяржаўнага перавароту. Спробы Прыгожына пераканаць Пуціна ў сваёй лаяльнасці відавочна праваліліся, бо прэзідэнт РФ ахарактарызаваў узброены мяцеж як спробу шантажу і асудзіў яго арганізатараў як здраднікаў, адзначаюць аналітыкі. Пакідаючы Шайгу на пасадзе міністра абароны, Крэмль дэманструе, што Пуцін не пойдзе на шантаж Прыгожына, кажуць у ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні і па стане на 26 чэрвеня прасунуліся як мінімум на двух участках фронту;
  • украінскія і расійскія сілы працягвалі наземныя атакі ў раёне Бахмута, і, як паведамляецца, па стане на 26 чэрвеня ўкраінскія сілы прасунуліся наперад;

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны захад ад Сватава і на поўдзень ад Крамянной;

  • расійскія сілы правялі абмежаваныя наземныя атакі ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;
  • украінскія і расійскія сілы працягвалі сутычкі ў раёне адміністрацыйнай мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, і па стане на 26 чэрвеня ўкраінскія сілы дамагліся поспехаў;

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы працягвалі абмежаваныя наземныя атакі ў заходняй частцы Запарожскай вобласці;

  • геалакацыйныя кадры пацвердзілі, што па стане на 26 чэрвеня ўкраінскія сілы ўтрымліваюць пазіцыі ля Антонаўскага моста на левым беразе ў Херсонскай вобласці.