Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  11. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  12. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  13. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  14. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  15. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  16. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  18. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што расійская армія працягвае абстрэльваць з артылерыі населеныя пункты на лініі фронту, а за мінулыя суткі адбылося 40 баявых сутыкненняў. У Мінабароны РФ заявілі, што пабілі радыёлакацыйны комплекс контрбатарэйнай барацьбы «Заапарк-3» і знішчылі некалькі складоў боепрыпасаў. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны лічаць, што Беларусь хоча заключыць з Іранам пагадненне на вытворчасць «Шахедаў» на сваёй тэрыторыі. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 524-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Наступальная аперацыя на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках і 40 баявых сутыкненняў

«Расія працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны, выкарыстоўваць тактыку тэрору, наносіць удары, абстрэльваць як вайсковыя, так і цывільныя аб’екты», — расказалі ў Генштабе УСУ.

За суткі расійскія войскі нанеслі 9 ракетных і 57 авіяцыйных удараў, здзейснілі 61 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах. Паведамляецца, што імавернасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца вельмі высокай.

За мінулыя суткі, паводле звестак УСУ, адбылося больш за 40 баявых сутыкненняў.

На Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў. На іншых напрамках праціўнік абстрэльваў населеныя пункты з артылерыі.

«Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, працягваюць агнявое паражэнне ворага», — распавялі ўкраінскія вайскоўцы.

Украінская авіяцыя нанесла сем удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка, яшчэ тры — па зенітна-ракетных комплексах. Украінскія ракетчыкі і артылерысты пабілі пяць зенітна-ракетных комплексаў праціўніка, цяжкую агнямётную сістэму залпавага агню ТГС-1А «Санцапёк», пяць артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, дзве станцыі радыёэлектроннай барацьбы, склад боепрыпасаў і пяць раёнаў канцэнтрацыі асабовага складу.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: Пабіты радыёлакацыйны комплекс контрбатарэйнай барацьбы «Заапарк-3», знішчаныя склады боепрыпасаў

«Цягам сутак Узброеныя сілы Украіны працягвалі спробы наступальных дзеянняў на Данецкім, Паўднёва-Данецкім, Запарожскім, Купянскім і Чырвоналіманскім напрамках», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.

— На Данецкім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў абароны ў цесным узаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй Паўднёвай групоўкі войскаў паспяхова адбітыя восем атак праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Белагораўка, Бераставое, Паўночнае, Мар'інка і Зайцава Данецкай вобласці. Акрамя таго, нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Северск, Прадцечына, Сухая Бэлька, Ластаўчына і Георгіеўка Данецкай вобласці.

Страты праціўніка на гэтым напрамку склалі звыш 345 вайскоўцаў, адзін танк, шэсць баявых машын пяхоты, чатыры аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Град», пяць самаходных артылерыйскіх установак Krab польскай вытворчасці, а таксама пяць гармат палявой артылерыі, у тым ліку адна артылерыйская сістэма М777 вытворчасці ЗША. Таксама ў раёне населенага пункта Наўгародскае Данецкай вобласці знішчаныя два склады боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення 24-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Прачыстоўка, Макараўка Данецкай вобласці, Малая Такмачка і Новаандрэеўка Запарожскай вобласці. Актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў паспяхова адбітыя дзве атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Старамаёрскае Данецкай вобласці і Ябланевае Запарожскай вобласці.

Страты праціўніка на гэтых напрамках склалі звыш 220 вайскоўцаў, два танкі, шэсць баявых машын пяхоты, у тым ліку адна Bradley вытворчасці ЗША, два аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab, самаходная гаўбіца «Акацыя», а таксама гармата «Гіяцынт-Б». У раёне населенага пункта Раздольнае Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 38-й брыгады марской пяхоты УСУ.

— На Купянскім напрамку штурмавыя атрады Заходняй групоўкі войскаў працягвалі весці наступ і займаць больш выгадныя пазіцыі ў раёне населенага пункта Куземаўка Луганскай вобласці. Ударамі штурмавой авіяцыі і агнём артылерыі нанесенае паражэнне васьмі канцэнтрацыям жывой сілы і тэхнікі УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навамлынск, Цімкаўка, Кіслоўка, Катляроўка, Бераставое Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Акрамя таго, у лясным масіве «лес Папоў» Сватаўскага раёна Луганскай вобласці паспяхова адбітыя дзве атакі падраздзяленняў 25-й паветрана-дэсантнай брыгады УСУ.

Агульныя страты праціўніка склалі да 120 вайскоўцаў, адна баявая браніраваная машына, тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-30. У раёне населенага пункта Кіслоўка Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай авіяцыі і агнём артылерыі паспяхова адбітыя тры атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Райгародка, Неўскае і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці.

У раёне населенага пункта Тэрны Данецкай вобласці спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы. Акрамя таго, нанесенае комплекснае агнявое паражэнне падраздзяленням 21-й, 63-й і 66-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Сяргееўка Луганскай вобласці, Дружалюбаўка Харкаўскай вобласці, Тарское і Серабранка Данецкай вобласці.

За суткі сутак забітыя больш за 75 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, гаўбіцы Д-20 і Д-30, а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік».

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння забітыя да 40 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама гаўбіца «Мста-Б».

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі 103 артылерыйскія падраздзяленні УСУ на агнявых пазіцыях, жывую сілу і ваенную тэхніку ў 124 раёнах. Таксама ў раёне населенага пункта Стацкоўка Харкаўскай вобласці пабіты радыёлакацыйны комплекс контрабатарэйнай барацьбы «Заапарк-3»;
  • сродкамі супрацьпаветранай абароны перахопленыя 16 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаны 21 украінскі беспілотны лётны апарат.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: Праблемы расійскай арміі на поўдні Украіны

На поўдні Украіны жорсткія баі працягваюцца ў двух сектарах. На поўдзень ад Арэхава ўкраінскія войскі атакуюць 58-ю агульнавайсковую армію Расіі, гаворыцца ў штодзённай зводцы ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

Разведка лічыць, што 58-я армія адчувае стомленасць і знясіленне перадавых падраздзяленняў, якія вядуць напружаныя баі ўжо больш за восем тыдняў.

«Далей на ўсход, на поўдзень ад Вялікай Навасёлкі, Расія сцягвае войскі як з Усходняй, так і з Паўднёвай вайсковай акругі, што, імаверна, стварае праблемы каардынацыі. Падраздзяленні 5-й агульнавайсковай арміі таксама адчуваюць моцны ціск і, відаць, лічаць, што ім даўно час правесці ратацыю з лініі фронту», — паведамляецца ў справаздачы.

Агульнымі праблемамі расійскага камандавання на поўдні, хутчэй за ўсё, стануць недахоп артылерыйскіх боепрыпасаў, рэзерваў і праблемы з забяспечаннем флангаў частак, якія абараняюцца, лічаць у Мінабароны Вялікабрытаніі.

Інстытут па вывучэнні вайны: Беларусь хоча заключыць з Іранам пагадненне на вытворчасць «Шахедаў»

«Іран і Беларусь паглыбляюць двухбаковае супрацоўніцтва на фоне ўзаемнай падтрымкі вайны Расіі ва Украіне», — пішуць аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты паведамляюць, што міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў у Іран 31 ліпеня і сустрэўся са сваім калегам Махамадам Рэза Ашціяні, каб падпісаць мемарандум пра ваеннае супрацоўніцтва.

«Ашціяні ў першую чаргу адказвае за перамовы пра ваенныя закупкі і продажы, таму, імаверна, ён абмяркоўваў з Хрэніным угоды са зброяй. Беларусь, магчыма, таксама імкнулася заключыць пагадненне на вытворчасць іранскіх „Шахедаў“ на сваёй тэрыторыі», — гаворыцца ў справаздачы.

Ключавыя высновы ISW:

  • Міністэрству абароны Расіі, імаверна, удалося завербаваць пэўную колькасць наймітаў ПВК Вагнера пасля няўдалага мяцяжу;
  • Прыгожын заявіў, што ПВК Вагнера спыніла вярбоўку ў Расіі. Ён таксама сцвярджае, што ПВК не мае патрэбы ў дадатковым наборы персаналу і мае дастатковыя рэзервы;
  • здымкі, апублікаваныя 30 і 31 ліпеня, наглядна пацвярджаюць пашкоджанні Чангарскага моста, што вядзе ў Крым, пасля ўкраінскага ўдару 29 ліпеня;
  • 31 ліпеня ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на трох участках фронту;
  • расійскія войскі вялі наступальныя аперацыі на рубяжах Сватава — Крамянная і Аўдзееўка — Данецк і дамагліся поспехаў у Луганскай вобласці;
  • УСУ працягнулі контрнаступальныя дзеянні пад Бахмутам, на захадзе Данецкай і захадзе Запарожскай абласцей;
  • расійскія сілы правялі абмежаваныя контратакі ў заходняй частцы Данецкай і заходняй частцы Запарожскай абласцей.
Карта основных направлений боевых действий на 31 июля. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 31 ліпеня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.