Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


На поўначы Польшчы 5 сакавіка знайшлі «падазроны прадмет» у выглядзе паветранага шара. Гэта ўжо трэці такі аб’ект, які там знайшлі за апошнія двое сутак. Імаверна, гаворка ідзе пра метэазонд з суседняй Калінінградскай вобласці РФ, паведамляе RMF FM.

Здымак метэазонду выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Flickr / State Farm

У аўторак, 5 сакавіка, фрагмент паветранага шара знайшлі непадалёк ад горада Кервік у Вармінска-Мазурскім ваяводстве на поўначы Польшчы. Гэта не першы такі выпадак: літаральна напярэдадні ў гэтым жа рэгіёне ў розных месцах прызямліліся яшчэ два падобныя аб’екты. Ніякіх спецыялізаваных прыладаў ні на адным аэрастаце не было.

Як стала вядома выданню, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра метэазонды, якія прыляцелі з Калінінградскай вобласці РФ, што мяжуе з Польшчай. Пра гэта могуць сведчыць кірылічныя надпісы на шарах.

У польскай паліцыі і пракуратуры запэўніваюць, што такія метэазонды знаходзілі на поўначы краіны задоўга да абвастрэння міжнароднай абстаноўкі.

— Часам такія паветраныя шары запускалі для таго, каб праверыць кірунак ветру, — патлумачыў прадстаўнік пракуратуры Даніэль Брадоўскі.

Аднак ён адзначыў, што кожная такая знаходка патрабуе праверкі і вывучэння. Метэазонды аддадуць на даследаванне вайскоўцам.