Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне раніцай у панядзелак, 8 ліпеня. Прылёты зафіксаваныя ў Кіеве, Крывым Рогу, Дняпры. Кіеўскія ўлады паведамляюць папярэдне пра сем загінулых, у Крывым Рогу ахвярамі атакі стала не менш за дзесяць чалавек.

Медики оказывают помощь ребенку, пострадавшему во время российского ракетного удара по Киеву, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Медыкі дапамагаюць дзіцяці, пацярпеламу падчас расійскага ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Удар быў нанесены каля 10 раніцы, як з боку акупаванага Крыма, так і з тэрыторыі РФ. У Кіеве выбухі прагрымелі ў Дзяснянскім, Святошынскім, Галасееўскім, Дняпроўскім, Саломенскім, Дарніцкім і Шаўчэнкаўскім раёнах.

Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя паведамляе пра сем загінулых. Пацярпела не менш за 11 чалавек.

Падчас атакі пад удар трапіла знакамітая кіеўская дзіцячая бальніца «Ахматдзет», сур’ёзна пацярпеў адзін з будынкаў бальніцы. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.

Відэа знятае ўнутры пацярпелага корпуса дзіцячай бальніцы «Ахматдзет». Відэа: t.me/UaOnlii

Паводле звестак Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях Украіны, ва ўкраінскай сталіцы таксама пашкоджаныя бізнес-цэнтр, жылыя дамы, гаражы, гараць аўтамабілі.

Кіяўляне дапамагаюць разбіраць завалы аднаго з карпусоў бальніцы «Ахматдзет». Відэа: t.me/UaOnlii

«Дзіцячая бальніца „Ахматдзет“ у Кіеве. Адна з самых важных не толькі ва Украіне, але і ў Еўропе выключна ДЗІЦЯЧАЯ БАЛЬНІЦА. „Ахматдзет“ выратаваў і вярнуў здароўе тысячам дзяцей.

Цяпер бальніца пашкоджаная расійскім ударам, пад заваламі людзі, дакладная колькасць параненых і загінулых пакуль не вядомая. Цяпер усе дапамагаюць разбіраць завалы: дактары, звычайныя людзі.

Расія не можа не ведаць, куды ляцяць яе ракеты, і павінная цалкам адказаць за ўсе свае злачынствы: супраць людзей, супраць дзяцей, супраць чалавечнасці ў цэлым. Вельмі важна, каб свет цяпер не маўчаў пра гэта і кожны бачыў, што такое Расія, што яна робіць», — напісаў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Последствия люди разбирают завалы одного из корпусов детской больницы "Охматдет", разрушенного в результате российской ракетной атаки. Киев, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Людзі разбіраюць завалы аднаго з карпусоў дзіцячай бальніцы «Ахматдзет», разбуранага ў выніку расійскай ракетнай атакі. Кіеў, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што маленькіх пацыентаў цяпер эвакуююць у іншыя бальніцы горада.

Маленькие пациенты киевской больницы "Охматдет", пострадавшей во время российского ракетного удара, Киев, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Маленькія пацыенты кіеўскай бальніцы «Ахматдзет», пацярпелай падчас расійскага ракетнага ўдару, Кіеў, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Клічко таксама паведаміў, што ў Шаўчэнкаўскі раёне Кіева ў выніку атакі пашкоджаная жылая шматпавярхоўка, адзін пад’езд цалкам разбураны.

«Цяпер з-пад завалаў ратавальнікі спрабуюць дастаць людзей. Галасы іх чуюць», — расказаў Клічко.

Последствия ракетного удара по Киеву, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Кіраўнік Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул паведаміў, што ад ракетнага ўдару, паводле папярэдніх звестак, загінула 10 чалавек, 31 паранены, з іх 10 — цяжка.

«Некалькі траплянняў. Сярод іх — па адміністрацыйным будынку прамысловага прадпрыемства», — расказаў падрабязнасці Вілкул.

У Дняпры пашкоджаныя шматпавярхоўка, прадпрыемства і СТА. Ёсць параненыя, паведамілі ў Днепрапятроўскай вобласці.

Во время российской ракетной атаки по Киеву пострадала детская больница "Охматдет", Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Падчас расійскай ракетнай атакі па Кіеве пацярпела дзіцячая бальніца «Ахматдзет», Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Для ўдару па Украіне ўсяго Расія выкарыстала больш за 40 ракет розных тыпаў, заявіў Уладзімір Зяленскі.