Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


/

Адно з падраздзяленняў Сухапутных войскаў УСУ стала цэллю расійскага ракетнага ўдару 1 сакавіка, ёсць загінулыя і параненыя, паведаміла камандаванне ў Facebook.

Предполагаемое место удара. Скриншот: видео Минобороны РФ
Меркаванае месца ўдару. Скрыншот: відэа Мінабароны РФ

«1 сакавіка адно з падраздзяленняў Сухапутных войскаў стала цэллю варожага ракетнага ўдару. На жаль, ёсць загінулыя і параненыя. <…> Цяпер ідзе дбайная праверка і высвятленне ўсіх абставінаў здарэння. Вайсковай службе правапарадку і праваахоўным органам даецца ўся неабходная інфармацыя для забяспечання максімальнай празрыстасці расследавання», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх звестак, як адзначаюць два суразмоўцы «Украінскай праўды», гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў загінулых і да сотні параненых.

Раней у сацсетках была апублікаваная інфармацыя пра ўдар расіян па палігоне ў Чаркаскім Днепрапятроўскай вобласці, дзе знаходзіліся ўкраінскія вайскоўцы 157-й асобнай механізаванай брыгады падчас пабудовы.

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Міхайла Драпаты заявіў, што асабіста сочыць за кожным крокам, каб высветліць усе пасекундна. «Бо мне таксама баліць. Бо знутры раз’ядае гнеў», — адзначыў ён.

«Чакаў першых звестак, каб не быць галаслоўным, і цяпер мушу папярэдзіць: кожны, хто прымаў рашэнні ў той дзень, і кожны, хто не прымаў іх своечасова, — усе панясуць адказнасць. Ніхто не схаваецца за тлумачэннямі ці фармальнымі рапартамі», — заявіў Драпаты.

«Лічу, што праўду будуць спрабаваць схаваць у тумане бюракратыі. Але я гэтага не дапушчу. Прызначыў незалежную праверку з удзелам вайсковай контрвыведкі, каб ні адна дэталь не засталася па-за ўвагай, а вінаватыя былі названыя і не змаглі адмазацца. Тых, хто ў гады вайны працягвае нядбала і фармальна выконваць свае абавязкі, тых, хто „зацягвае“ вайскоўцаў у састарэлыя працэдуры, грэбуючы іх бяспекай, тых, хто самасцвярджаецца не ў баі, а прыгнятаючы падначаленых, — усе яны ганьбяць Узброеныя сілы Украіны», — падсумаваў камандуючы Сухапутнымі сіламі.