Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


/

Кіеў гатовы вярнуцца за стол перамоваў, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас традыцыйнага звароту да Кангрэсу. Ён расказаў, што атрымаў паведамленне ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Дональд Трамп во время выступления в Конгрессе 4 марта 2025 года. Фото: Reuters
Дональд Трамп падчас выступу ў Кангрэсе 4 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

«Ніхто не хоча міру больш, чым Украіна, сказаў Зяленскі, мая каманда гатовая працаваць разам з прэзідэнтам Трампам і яго камандай пад лідарствам прэзідэнта Трампа, каб дасягнуць доўгатэрміновага міру, і мы вельмі ўдзячныя ЗША за дапамогу ў захаванні суверэнітэту і бяспекі. І Украіна гатовая падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з ЗША, калі вам будзе зручна. Атрымаў я гэты ліст літаральна нядаўна», — расказаў Трамп.

Ён дадаў, што таксама атрымлівае «сур'ёзныя сігналы» ад Расіі, што і гэтая краіна гатовая да міру.

«Прыйшоў час спыніць гэтае вар’яцтва. Час спыніць забойствы. Час спыніць гэтую бессэнсоўную вайну. Калі вы хочаце спыніць войны, вы павінныя гаварыць з абодвума бакамі», — сказаў Трамп.

Напярэдадні Зяленскі апублікаваў заяву ў X на англійскай і ўкраінскай мовах, дзе выказаў шкадаванне з нагоды сваркі з Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам у Белым доме і падкрэсліў, што гатовы працаваць дзеля заканчэння вайны пад кіраўніцтвам Трампа.