Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


/

Офіс прэзідэнта Украіны апублікаваў сумесную заяву па выніках сустрэчы амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый у Саудаўскай Аравіі. У ёй гаворыцца пра гатоўнасць неадкладна ўвесці 30-дзённы рэжым спынення агню. ЗША аднаўляюць абмен разведданымі і пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне.

Переговоры США и Украины в Саудовской Аравии, 11 марта 2025 года. Фото: МИД Украины
Перамовы ЗША і Украіны ў Саудаўскай Аравіі, 11 сакавіка 2025 года. Фота: МЗС Украіны

«Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову ЗША па неадкладным увядзенні часовага 30-дзённага рэжыму спынення агню, які можа быць падоўжаны з узаемнай згоды бакоў, пры прыняцці і адначасовым выкананні Расійскай Федэрацыяй. Злучаныя Штаты паведамяць Расіі, што ўзаемнасць з боку Расіі — ключ да дасягнення міру», — гаворыцца ў заяве.

У ёй адзначаецца, што Злучаныя Штаты неадкладна адмяняюць паўзу ў абмене разведданымі і пастаўках ваеннай дапамогі Украіне.

«Дэлегацыі таксама абмеркавалі важнасць гуманітарных намаганняў як часткі мірнага працэсу, у прыватнасці, падчас вышэйзгаданага рэжыму спынення агню, уключаючы абмен ваеннапалоннымі, вызваленнем цывільных асоб і вяртаннем прымусова перамешчаных украінскіх дзяцей».

Пра што яшчэ дамовіліся ЗША і Украіна:

  • вызначыць склады сваіх груп для неадкладных перамоваў па дасягненні ўстойлівага міру, які забяспечвае доўгатэрміновую бяспеку Украіны;
  • як мага хутчэй заключыць пагадненне пра распрацоўку мінеральных рэсурсаў Украіны, каб умацаваць яе эканоміку і гарантаваць доўгатэрміновыя росквіт і бяспеку.

«Злучаныя Штаты абавязаліся абмеркаваць гэтыя канкрэтныя прапановы з прадстаўнікамі Расіі. Украінская дэлегацыя чарговым разам падкрэсліла, што еўрапейскія партнёры павінныя быць уцягнутыя ў мірны працэс», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Нагадаем, 11 сакавіка Украіна і ЗША правялі ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі першыя перамовы, якія датычаць завяршэння вайны ва Украіне. Сустрэча з перапынкамі доўжылася больш за восем гадзін.

З украінскага боку ў ёй бралі ўдзел кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак, міністр замежных справаў Андрэй Сібіга, міністр абароны Рустэм Умераў. Таксама прысутнічаў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Павел Паліса — дасведчаны ўкраінскі вайсковец, экс-камандзір 93-й асобнай механізаванай брыгады Халодны Яр.

У камандзе ЗША былі дзяржсакратар Марка Рубіа і дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц.

Чытайце таксама