Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

Адной з умоваў 30-дзённага спынення агню прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў спыненне паставак зброі Украіне. Пра гэта Bloomberg паведамілі крыніцы ў Еўропе і Расіі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Як піша агенцтва, паводле крыніц з Масквы, што ведаюць пра задумы Крамля, Расія хоча поўнага спынення паставак зброі Украіне, пры гэтым мінімальная мэта — спыненне дапамогі з боку ЗША.

Высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік сказаў Bloomberg, што Еўропа вельмі неахвотна згаджаецца на патрабаванне РФ Расіі заблакаваць пастаўкі зброі Украіне падчас любога перамір'я. Такі вынік рызыкуе стварыць сітуацыю, калі Расія зможа пераўзброіць сваё войска падчас спынення баявых дзеянняў, у той час як Украіна — не, сказаў чыноўнік.

Адміністрацыя Трампа фактычна ўжо саступіла расійскім патрабаванням захаваць кантроль над акупаванай украінскай тэрыторыяй, а таксама адмовіць Кіеву ва ўступленні ў NATO. Гэта ўзмацніла асцярогі Еўропы, што любая ўгода, якую прэзідэнт ЗША заключыць з Пуціным, аслабіць Украіну і зробіць яе ўразлівай для Расіі ў будучыні.

ЗША таксама, імаверна, захочуць, каб Украіна прыняла фактычны нейтральны статус, а таксама скараціла сваё войска і ўзбраенне ў адпаведнасці з патрабаваннямі Расіі.

Паводле адной з крыніц у Маскве, прыпыненне паставак зброі, якога патрабуе Пуцін, будзе часовым, і пастаўкі адновяцца пасля заключэння мірнага пагаднення, у якім Украіна павінная пагадзіцца на абмежаванні свайго вайсковага патэнцыялу.

Тэлефонная размова Пуціна з Трампам мае адбыцца сёння, 18 сакавіка, паміж 16.00 і 18.00 паводле Масквы.

Акрамя спынення агню тэлефонная размова Пуціна і Трампа таксама закране Запарожскую атамную электрастанцыю. Прэс-сакратар Белага дома Каралін Лівіт заявіла, што АЭС знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Украіне «на мяжы» паміж Расіяй і Украінай. Гэта выклікала размовы пра магчымыя тэрытарыяльныя саступкі Расіі ў рамках мірнага працэсу.