Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  2. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  3. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  4. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  5. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  6. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  7. «Неясно, сохраняют ли эти позиции». Эксперты подтвердили заход ВСУ в Белгородскую область России
  8. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
  9. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  10. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  11. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  12. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  13. Білі дубінкамі і электрашокерам. Беларускія сілавікі збілі расійскага коміка Астаніна ў лесе перад перадачай у РФ, заявіла адвакатка
  14. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  15. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  16. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  17. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
Читать по-русски


/

Беларускія сілавікі зламалі рэбры і пазваночнік коміку Арцемію Астаніну падчас затрымання на мяжы, паведаміў ягоны адвакат у судзе на абранні меры стрымання, піша Mash.

Российский комик Артемий Останин в суде, 19 марта 2025 года. Фото: t.me/moscowcourts
Расійскі комік Арцемій Астанін у судзе, 19 сакавіка 2025 года. Фота: t.me/moscowcourts

Са словаў адваката, на фоне траўмаў у Астаніна пачаліся праблемы з лёгкімі.

СК прасіў арыштаваць Арцемія на два месяцы, а пракуратура была супраць адпраўкі ў СІЗА. Суд у выніку прызначыў два месяцы зняволення пад вартай.

Нагадаем, ГУБАЗіК затрымаў артыста 17 сакавіка на беларуска-расійскай мяжы. Пасля таго як на яго завялі крымінальную справу паводле артыкула пра распальванне нянавісці, варожасць і прыніжэнне чалавечай годнасці (арт. 282 КК РФ), ён паспрабаваў з’ехаць з РФ.

Артемий Останин после задержания. Фото: ГУБОПиК
Арцемій Астанін пасля затрымання. Фота: ГУБАЗіК

Першапачаткова беларускія сілавікі выклалі фота Астаніна з дрэдамі, а пазней — ужо без іх і з мясасечкай на шыі. Так яго і перадалі расійскаму боку. Mash пазней пісаў, што Астанін «згаліў бараду і састрыг валасы» ў надзеі, што яго не пазнаюць, «але на беларускай мяжы яго ўсё роўна пазналі мясцовыя сілавікі і затрымалі».

Артемий Останин при передаче российской стороне. Фото: телеграм-канал силовиков
Арцемій Астанін падчас перадачы расійскаму боку. Фота: тэлеграм-канал сілавікоў

Крымінальную справу на коміка завялі пасля выступу 15 сакавіка ў Маскве. Як сцвярджае Следчы камітэт РФ, артыст падчас выступу агучваў «варожыя каментары на адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт Астаніна пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

У жарце хвіліннай даўжыні Астанін казаў, што да яго ў метро «подкралась е**чая культяпковозка». Ён пра сітуацыю, калі «скейтар без ног» урэзаўся ў коміка. Астанін казаў, што «чувак-дол***б на мине подорвался, решил угла в метро дать, а я хамло при этом».

Таксама ён жартаваў пра тое, што ў адным з рэгіёнаў партыя «Адзіная Расія» дарыла мясасечкі маці, сыны якіх загінулі на вайне з Украінай.

Комік у размове з «Осторожно, новости» удакладняў, што гаворка ішла не пра ўдзельніка «спецыяльнай ваеннай аперацыі», а пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20».

Пазней у роліку СК ён прынёс прабачэнні за свой выступ і сказаў, што не хацеў кагосьці пакрыўдзіць:

— Не было мэты абразіць кагосьці, закрануць чыесьці пачуцці, пагражаць гвалтам, тым больш заклікаць да варожасці да нейкай сацыяльнай групы. Я прыношу свае шчырыя чалавечыя прабачэнні.