Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


У Мінску 6 сакавіка мужчына напаў з нажом на міліцыянта, які прыехаў на выклік, і параніў яго ў твар і шыю, той у адказ стрэліў. Праз тры дні ў МУС расказалі падрабязнасці інцыдэнту.

Нож, которым ранили милиционера. Фото: пресс-служба МВД
Нож, якім паранілі міліцыянта. Фота: прэс-служба МУС

На лінію «102» каля 20.00 6 сакавіка паступіла паведамленне ад мінчанкі: праз падзел маёмасці ёй пагражаў былы муж. На месца прыбыў нарад патрульна-паставой службы Фрунзенскага РУУС.

«Зайшоўшы ў кватэру, супрацоўнікі запатрабавалі, каб агрэсар супакоіўся. Але ён працягваў паводзіць сябе задзірліва, выхапіў з адзення кухонны нож (загадзя падрыхтаваны, што сведчыць пра радыкальныя намеры) і кінуўся на міліцыянта. Вартавы парадку адказаў вокамгненна, ужыў табельную зброю, абараняючы не толькі сябе, але і заяўніцу і напарніка, якія знаходзіліся побач», — паведамілі ў МУС.

Цяпер 18-гадовы малодшы сяржант міліцыі знаходзіцца ў шпіталі. На трэція суткі пасля інцыдэнту ў МУС паведамілі, што сілавік дзейнічаў «правамерна і рашуча». Пра стан нападніка ў прэс-рэлізе не паведамляецца, але адзначаецца, што мужчына «раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за абразы прадстаўнікоў улады, у 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах».

Следчыя распачалі крымінальную справу за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў. За гэта прадугледжанае пакаранне да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

У МУС таксама нагадалі, што «супрацоўнік АУС пры выкананні службовых абавязкаў з’яўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы».

— Замах на яго ў любых формах цягне спыненне такіх дзеянняў, у тым ліку з ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі. Законныя патрабаванні міліцыянта абавязковыя для выканання. Супрацоўнікі міліцыі заўсёды дадуць адэкватны адказ на агрэсію. Гвалт у дачыненні да праваахоўнікаў не застанецца беспакараным, адказ будзе прынцыповым і жорсткім, — сказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Іван Новікаў.