Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  17. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Дзяўчынка-падлетак, якую ў ліпені збіў п’яны кіроўца легкавіка ў Смалявіцкім раёне, памерла ў бальніцы. Вінаватаму ў ДТЗ, які ўцёк з месца здарэння, але потым сам прыйшоў у міліцыю, выставілі абвінавачанне па двух артыкулах, паведамілі ў Следчым камітэце.

Авто, сбившее девочку-подростка в деревне в Смолевичском районе 2 июля. Фото: Следственный комитет
Аўто, якое збіла дзяўчынку-падлетка ў вёсцы ў Смалявіцкім раёне 2 ліпеня. Фота: Следчы камітэт

Нагадаем, увечары 2 ліпеня нецвярозы 37-гадовы жыхар Жодзіна за рулём Audi ехаў па вёсцы Шыпяны Смалявіцкага раёна, страціў кіраванне і збіў 13-гадовую дзяўчынку на ўзбочыне. Потым ён паехаў дадому, пакінуўшы падлетка ў несвядомым стане, але праз некалькі гадзін сам прышоў у міліцыю і прызнаўся ў тым, што здарылася.

Дзяўчынка не выжыла: ад шматлікіх траўмаў яна памерла ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць, расказалі ў ведамстве.

Як удалося высветліць, у момант аварыі кіроўца быў п’яны і рухаўся з хуткасцю каля 60 км/г, яго аўтамабіль быў тэхнічна няспраўны. Паводле мужчыны, ён ведаў пра гэта, але ўсё роўна паехаў дадому ад сваякоў у Чэрвенскім раёне, у якіх выпіваў у гасцях.

Следства прыйшло да высновы, што віноўнік ДТЗ мог загадзя ўбачыць падлетка і паспець затармазіць, тым самым пазбегнуўшы трагічных наступстваў.

Кіроўцу выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 4 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека);
  • ч. 3 арт. 159 (Заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечнае для жыцця або здароўя становішча).

Ён застаецца пад вартай.