Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Мінску 10 лютага брыгада медыкаў прыехала, каб забраць 33-гадовага мужчыну і даставіць яго ў бальніцу. Пацыент нечакана напаў на медыкаў з сякерай, расказала «Люстэрку» крыніца ў сталічнай сістэме аховы здароўя. У выніку двое супрацоўнікаў «псіхбрыгады» атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Выклік паступіў днём у суботу, 10 лютага. Спецыяльнай брыгадзе па перавозцы пацыентаў з псіхічнымі парушэннямі гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі трэба было забраць 33-гадовага мужчыну, які жыве з бацькам у адным з прыватных дамоў на вуліцы Пржэвальскага. Даставіць яго неабходна было ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Раней на гэты адрас спецыяльныя брыгады ўжо ездзілі.

«Прасілі бацьку: калі вы яшчэ раз будзеце выклікаць брыгаду — выклікайце міліцыю. Бо ў вас вельмі агрэсіўны сын. Але ўсім заўсёды ўсё роўна. Хоць на раёне выязджае з брыгадай супрацоўнік міліцыі. А ў Мінску ўсім нібы напляваць», — расказаў суразмоўца.

У дом зайшлі двое — 42-гадовы фельчар, старшы брыгады, і 30-гадовы фельчар. Пацыент у гэты час ляжаў. Яго папрасілі ўстаць, ён паслухаўся і пайшоў.

Пазней старшы брыгады пачуў, што ззаду нешта ўпала. Павярнуўшыся, ён убачыў свайго малодшага напарніка, што ляжаў у крыві. Побач быў пацыент з сякерай. Пакуль старшы брыгады выцягваў пацярпелага калегу, мужчына біў яго па галаве сякерай. Пасля яны хутка з’ехалі ў бальніцу. 30-гадовы фельчар на той момант быў «мутны» і ледзь стаяў на нагах.

Орудие нападения 33-летнего мужчины, Минск, 10 февраля. Фото: неофициальный телеграм-канал МВД
Сякера, з якой 33-гадовы мужчына напаў на медыкаў, Мінск, 10 лютага. Фота: неафіцыйны тэлеграм-канал МУС

Падчас нападу 33-гадовы мужчына, якога мусілі даставіць у РНПЦ, парэзаў палец. Пазней бацька пацыента выклікаў яшчэ адну брыгаду хуткай, якая прыехала ўжо з міліцыяй.

Паводле крыніцы, у 30-гадовага фельчара — аскепкавы пералом чэрапа. У яго старэйшага таварыша таксама пералом костак чэрапа. Службовая машына хуткай дапамогі была ў крыві, і там былі відаць скрываўленыя кавалкі костак. Стан абодвух пацярпелых — сярэдняй ступені цяжкасці.

Як расказалі «Люстэрку», загадчык падстанцыі № 1, да якой адносіцца брыгада «псіхперавозкі», вырашыў не наведваць пацярпелых.

«Цяпер абодва фельчары шпіталізаваныя ў сталічную бальніцу. У пацярпелых медыцынскіх работнікаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы. Агульны стан расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне», — паведамілі ў Мінздароўя.

Пазней у неафіцыйным тэлеграм-канале МУС з’явілася фота сякеры і падрабязнасці з нашай нататкі. Акрамя таго, паведамляецца, што «супрацоўнікі даставілі хворага ў райаддзел для разбіральніцтва». Пазней яго транспартавалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя.