Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Сталі вядомыя новыя падрабязнасці аварыі пад Магілёвам, дзе ўвечары 13 ліпеня загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця, паведамілі ў Следчым камітэце. Паводле інфармацыі ведамства, за рулём аднаго з аўто была нецвярозая жанчына. ДТЗ забрала жыцці яе родных.

Последствия автоаварии, случившейся под Могилевом вечером 13 июля 2024 года. Фото: Управление Госкомитета судебных экспертиз по Могилевской области
Наступствы аўтааварыі, якая здарылася пад Магілёвам увечары 13 ліпеня 2024 года. Фота: Упраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці

Спачатку паведамлялася, што ўвечары 13 ліпеня паблізу вёскі Фойна кіроўца Volkswagen страціў кантроль над кіраваннем падчас абгону спадарожнай фуры. Іншамарка выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Audi.

У той дзень сям’я на Volkswagen вярталася з лецішча. Дзеці перавозіліся ў дзіцячых крэслах.

«Высветлена, што за рулём аўтамабіля Volkswagen знаходзілася 43-гадовая жыхарка абласнога цэнтра. Хімічна-таксікалагічная экспертыза паказала наяўнасць у яе ў крыві больш за 2 праміле алкаголю», — паведамілі ў СК.

Следчыя прыйшлі да высновы, што нецвярозая жанчына ў раёне аварыйна небяспечнага ўчастка, «дэманструючы злачынную нядбайнасць, пачала здзяйсняць абгон». Выконваючы манеўр са значным перавышэннем хуткасці, яна страціла кантроль над кіраваннем і ўвайшла ў некантраляваны занос. У выніку гэтага легкавік выехаў на сустрэчку і сутыкнуўся з Audi.

«У ДТЗ загінулі 34-гадовы муж кіроўцы Volkswagen і яе 5-гадовы сын. Сама жанчына і яе 3-гадовая дачка, а таксама двое 18-гадовых хлопцаў з Audi былі шпіталізаваныя. Праз некалькі дзён пасажыр другой іншамаркі памёр у бальніцы», — расказалі ў СК.

Дзеянні 43-гадовай жыхаркі Магілёва кваліфікаваныя па ч. 5 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што прывяла з неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб). Яна знаходзіцца пад вартай. Ёй пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.