Жыхар Санкт-Пецярбурга (Расія) падазраецца ў забойстве 21-гадовай дзяўчыны, паведаміў тэлеграм-канал SHOT.
Як піша выданне, 36-гадовы Міхаіл у парыве злосці накінуўся з нажом на дзяўчыну, з якой быў у рамантычных адносінах, і па-зверску яе зарэзаў. Пасля гэтага адправіў аўдыёпаведамленне сваёй былой жонцы, дзе прызнаўся ў тым, што расчляніў цела 21-гадовай жыхаркі Пецярбурга, зліў кроў у ванну і заліў яе рэшкі кіслатой у бочцы, каб расшчапіць. Жанчына патэлефанавала ў паліцыю і ўсё расказала.
Падазраванага затрымалі праз пару гадзін у аэрапорце Калінінграда, куды ён паляцеў адразу пасля забойства. Бочку з рэшткамі дзяўчыны ён пакінуў у сваёй Toyota Will Сурһа, прыпаркаванай у Пецярбургу. Якую кіслату ён выкарыстаў, цяпер высвятляецца. У кватэры ў мужчыны таксама знайшлі каністру з перакісам вадароду.
Затрыманы займаўся рамонтам абсталявання і захапляўся хіміяй.