Топ-менеджар Siemens Агустын Эскабар і члены яго сям'і знаходзіліся на борце турыстычнага верталёта, які 10 красавіка зваліўся ў раку Гудзон, паведаміў тэлеканал CNN.
На борце знаходзіліся кіраўнік іспанскага філіяла кампаніі Siemens Агустын Эскабар з жонкай і трыма дзецьмі. Сям’я прыбыла ў Нью-Ёрк з Іспаніі і выправілася на верталётную экскурсію над горадам па папулярным турыстычным маршруце.
Верталёт належаў турыстычнай кампаніі New York Helicopter Charter.
Нагадаем, 10 красавіка каля 15:17 паводле мясцовага часу (22.17 паводле мінскага) верталёт страціў кіраванне і зваліўся ў раку Гудзон. Прычына інцыдэнту высвятляецца. Паліцэйскія дасталі з вады целы чатырох чалавек.