Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Расійскі спявак і заўзяты прыхільнік расійскай агрэсіі ва Украіне Грыгорый Лепс зладзіў бойку каля бара ў Санкт-Пецярбургу. Па факце інцыдэнту распачатая крымінальная справа, паведаміў 5 снежня тэлеграм-канал Shot.

Канфлікт артыст зладзіў пасля канцэрта ў Лядовым, дзе ён ускіпеў, шпурнуў мікрафон на падлогу і сышоў са сцэны. Пасля гэтага музыка паехаў «аднаўляць эмацыйную раўнавагу» ва ўстанову Finnegan’s. Там ён счапіўся з адным з наведнікаў — 39-гадовым Дзмітрыем.

Адвакат пацярпелага расказаў Shot, з чаго пачаўся канфлікт. Паводле яго словаў, «офісны клерк» на імя Дзмітрый спакойна адпачываў у свой выхадны, гуляў у нарды і рабіў свае невялікія стаўкі — пакуль не заявіўся артыст і не захацеў «згуляць па-буйному». У «простага чалавека», як запэўнівае прадстаўнік пацярпелага, не было такіх грошай, і ён папрасіў даць яму дагуляць спакойна, але абураны Лепс нібыта зняў свае акуляры і пайшоў у атаку.

Мужчыны выйшлі на вуліцу разам з сек’юрыці артыста. Там Лепс па-ранейшаму паводзіўся агрэсіўна. Мяркуючы па апублікаваным роліку, спявак, скачучы за спінамі ахоўнікаў, выкрыкваў абразы ў адрас другога ўдзельніка канфлікту. Потым ахоўнік Лепса нечакана ўдарыў Дзмітрыя кулаком у твар. Пасля таго як мужчына ўпаў на тратуар, да яго падбег Лепс і ўдарыў нагой.

У выніку Дзмітрый звярнуўся ў бальніцу. У мужчыны дыягнаставалі пералом носа і ўдар каленнага сустава.

Shot саведамляе, што па факце бойкі Грыгорыя Лепса распачатая крымінальная справа за наўмыснае ўчыненне лёгкай шкоды здароўю з хуліганскіх памкненняў.