Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Апублікаваны першы трэйлер беларускай оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», прэм’ера якой пройдзе 14 верасня ў лонданскім тэатры Barbican. Гэта пакуль што самы маштабны праэкт Free Belarus Theatre.

Фотопромо к премьере оперы "Дзікае паляванне караля Стаха". Фото: TsvitPaporoty Production
Фотопромо к премьере оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Фото: TsvitPaporoty Production

«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых адважных тэатральных кампаній свету па матывах знакамітага рамана. У ім выступаюць вядомыя акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — напісана ў анатацыі.

Гэты спэктакль, пастаўлены сузаснавальнікамі Беларускага Свабоднага тэатру, Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой, аб’ядноўвае актораў, опэрных спевакоў і музыкаў з Украіны і Беларусі, многія з якіх палітычныя ўцекачы ад вайны ці дыктатуры.

У гэтай сусветнай прэм’еры — музыка кампазітаркі Вольгі Падгайскай пад кіраўніцтвам Віталя Аляксеёнка, у галоўных ролях — беларускі барытон Ілля Сільчукоў і ўкраінскае сапрана Тамара Калінкіна. Лібрэта паводле рамана Уладзіміра Караткевіча напісаў паэт Андрэй Хадановіч.

«Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб распавесці гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасць для сучаснай Еўропы", — адзначылі ў тэатры Barbican.

Спектакль будзе ісці на беларускай мове з англійскімі субцітрамі. Адзін з паказаў наведае кароль Велікабрытаніі Карл III.

Нагадаем, аўтарка оперы Вольга Падгайская рапавядала нам у інтэрв'ю пра нараджэнне твора. Па яе словах, на гэта сышло паўгода. «У ёй дзве галоўныя тэмы: любові і страху, якія ідуць праз увесь твор як лейтматыў. Тэмы страху вельмі шмат, але любоў усё ж перамагае», — казала кампазітарка.