Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  6. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  8. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  13. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  14. Умер папа Франциск
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  18. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
Читать по-русски


Выдавецтва Litaralna прэзентавала аўдыякнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газеты. У іх Кастусь Каліноўскі звяртаўся да суайчыннікаў падчас паўстання 1862−1863 гадоў.

Тады выйшла сем выпускаў газеты. Зараз іх агучылі сем вядомых беларусаў: Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma, Уладзімір Пугач, Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў, Дзяніс Дудзінскі. Паслухаць аўдыякнігу можна бясплатна на сайце Litaralna.com, там жа можна падтрымаць будучыя праекты выдавецтва.

— Мы лічым важным агучваць не толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — тлумачыць заснавальнік выдавецтва Litaralna Уладзімір Пугач. — Паўтары стагоддзі таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім, трансляравалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект.

— Гэта твор, знаёмы ўсім нам са школы. Але ў тым узросце складана зразумець, пра што ён насамрэч, -- лічыць удзельнік праекта Аляксандр Памідораў. — Гэта першы сапраўды народны маніфест, з апорай на рэальнае жыццё простых людзей. Тут упершыню гучыць «досыць!» і заклік да аднаўлення, а таксама да самавызначэння свайго нацыянальнага, культурнага, этнічнага. Што дагэтуль для нас звышактуальна. Асабліва зараз, калі Беларусь знаходзіцца ў жорсткай акупацыі. Тут ёсць нават некаторыя рэцэпты для барацьбы. Проста не будзе, але перамога будзе на нашым баку.

Гэта чацвёртая аўдыёкніга ад выдавецтва Litaralna. У лістападзе выйшлі аўдыёверсіі кніг Вацлава Ластовского «Кароткая гісторыя Беларусі», «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, а таксама «Аповесць майго часу» Ігнація Янкоўскага.

Пра «Мужыцкую праўду» ад удзельнікаў праекта

Руся Shuma:

— Звычайна я пагаджаюся на шматлікія праекты, якія падтрымліваюць ідэю беларусізацыі: знаёмяць людзей з нашай гісторыяй, з нашым культурным кодам. З усім, што дапамагае беларускам і беларусам замацоўваць сваю этнічную ідэнтычнасць. Аўдыякніга «Мужыцкая праўда» менавіта з такіх. Мне здаецца, што для сучаснай аўдыторыі тэкст цікавы найперш тым, што гэта неад’емная частка нашай гісторыі. Відавочна, што мы, як народ, ходзім па коле. Але з кожным разам кола дае ўсё больш надзей на лепшае. Адных гэтыя тэксты могуць натхніць, другім — патлумачыць нш гістарычны кантэст, трэціх — расчараваць, бо гэтае кола можа падацца бясконцым.

Мікіта Мелказёраў:

— Гэта значны для нашай гісторыі тэкст, а ідэя яго агучыць — годная. Нажаль, ён актуальны і сёння. «А што граху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалеві, таго ніколі Бог не даруе» — вось гэта мне б хацелася паказаць сучасным беларускім чыноўнікам, сілавікам і вайсковым. «Таго, хто нам добра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, — і чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад цэлым светам — самі скажэце?» А вось гэта тым, хто нібыта перагарнуў старонку і кажа, што зараз усё, як да выбараў 2020 года.

Дзяніс Дудзінскі

— Гэта найперш гістарычны помнік. Было цікава чытаць, разумець і адкрываць для сябе хвалі ўплыву таго перыяду. Што думалі сяляне, што думаў царскі рэжым, а таксама сярэдняя праслойка насельніцтва. Як яна спрабавала развіваць і прасоўваць перамены, якія памылкі яна знаходзіла ў сялянскай рэформе тых часоў. Але разам з тым для мяне як лінгвіста вялікая цікавасць «Мужыцкай праўды» ў тым ліку ў мове. Вельмі цікава назіраць узаемасувязь слоў у сказах, іх узаемадзеянне. Гэта ўжо можна назваць сучаснай беларускай мовай, але разам з тым яна заўважна адрозніваецца. Часам ёсць і незразумелыя з першага прачытання моманты. Таму гэта яшчэ і проста ашаламляльны лінгвістычны артэфакт.