Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  2. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  3. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  4. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  7. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  8. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  11. Умер папа Франциск
  12. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  13. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  14. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  16. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


Як і колькі можна зарабляць беларусу ў TikTok? Знайсці чалавека, які б пагадзіўся расказаць пра ўсе магчымасці гэтай сацыяльнай сеткі, аказалася не так проста, але CityDog.io паразмаўляў з мінскім блогерам з 30-тысячнай аўдыторыяй — і вось што даведаўся.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Мы наўпрост спыталіся ў TikTok-блогераў: «Колькі вы зарабляеце?»

Для гэтага напісалі дзяўчынам і хлопцам з рознай колькасцю падпісчыкаў у TikTok — ад 30 000 да больш за 2 мільёны. Большасць з іх на паведамленні не адказалі, але некаторыя ўсё ж далі зваротную сувязь: «Прывет, дзякуй, але не», «Вітаю, гэта прыватная тэма», «Дзякуй, але я адмоўлюся ад каментарыяў», «Дык я не тыктокер, мой заробак з TikTok роўны нулю».

Але адзін адказ мы атрымалі станоўчы: «Прывет! Я і не тыктокер зусім і не зарабляю там, калі па шчырасці. Але на некаторыя вашы пытанні адказаць змагу». З гэтым маладым мінчуком, які ў TikTok мае 30-тысячную аўдыторыю, мы і пагутарылі. Але дамовіліся, што імя яго называць не будзем.

Гісторыя (не)поспеху: «Усё залежала ад таго, ці трапіла відэа ў рэкамендацыі»

— У TikTok я даўно, яшчэ з таго моманту, калі гэта быў Musical.ly. У мяне заўсёды было жаданне мець аўдыторыю, нешта здымаць, быць у трэндзе, але не было нейкіх актыўных крокаў да гэтага, не было такога, што я рашуча браўся за раскрутку свайго акаўнта. Я проста глядзеў, што папулярна ў TikTok, і стараўся рабіць нешта прыдатнае, каб гэта залятала ў рэкамендацыі.

Пра мой кантэнт складана нешта сказаць. Паколькі гэта асабістая старонка, у мяне ніколі не было ніякай экспертнасці, ніякай канкрэтнай тэматыкі. Я проста здымаў агулам усё: і мемы, і відэа з жыцця — абсалютны live-кантэнт у перабіўку з нейкімі гумарыстычнымі відэа пад смешныя папулярныя гукі.

І я б не сказаў, што ў мяне ў адзін нейкі момант пачаўся актыўны рост аўдыторыі: усё залежала ад таго, ці трапіла відэа ў рэкамендацыі. Калі яно добра зайшло, то і падпісчыкаў дадавалася дастаткова шмат. Але памятаю, што імкліва пачаў набіраць у 2021 годзе: перыядычна мае відэа заляталі, і тады я набраў 10 000 падпісчыкаў. Для мяне гэта была сапраўдная падзея!

А летам 2022-га ў мяне ўжо было каля 30 000. І з таго моманту аўдыторыя не расце, бо я перастаў актыўна весці TikTok. Так, хацелася б здымаць часцей, але такога жадання, як раней, ужо няма.

Як і колькі можна зарабляць: «Ёсць знаёмыя, якія атрымліваюць і 8 тысяч рублёў, і больш»

— Мне TikTok даў вельмі добрую нагледжанасць, разуменне алгарытмаў, што дазволіла нядрэнна зарабляць як эксперту. Я пачаў атрымліваць прыбытак з прасоўвання чужых старонак: у мяне ёсць некалькі розных бізнес-акаўнтаў, якія я вяду.

Тут цэннік можа быць розны: усё залежыць ад таго, колькі праектаў было за месяц, якія абавязкі і гэтак далей. Але па мерках Мінска выходзіць нядрэнна: часам атрымліваецца зарабіць 1000 $ на месяц, часам крыху менш. Вядома, калі параўноўваць, скажам, з праграмістамі, гэта не такія ўжо і вялікія грошы, але мне, 20-гадоваму хлопцу, хапае. І я адчуваю, што я малайчына.

Калі казаць пра заробкі ў самім акаўнце, то можна спрабаваць гэта рабіць з дапамогай прамых эфіраў. Але не вельмі зразумелая схема, як выводзіць адтуль грошы. Плюс вам давядзецца стрыміць гадзінамі, каб добра зарабіць.

Яшчэ можна зарабляць на рэкламе: у мяне ў самім TikTok рэклама была, напэўна, разы два-тры — за відэа плацілі каля 40−50 рублёў, недзе так. Але я б не сказаў, што кліенты часта бяруць рэкламу ў самім TikTok: многія блогеры проста пераганяюць аўдыторыю ў больш аплатныя сацыяльныя сеткі — Instagram, Telegram — і ўжо там працуюць.

Я ведаю некалькі даволі буйных блогераў, якім беларускія брэнды плацяць добрыя грошы за рэкламныя інтэграцыі. Напрыклад, мая знаёмая, у якой дастаткова вялікая аўдыторыя, атрымлівала нешта каля 1000 рублёў за некалькі відосаў. Ёсць знаёмыя, якія зарабляюць і 8 тысяч рублёў, і больш.

У цэлым нейкую канкрэтную суму, колькі зарабляюць беларускія тыктокеры, нельга назваць: усё залежыць, вядома, ад аўдыторыі, ад таго, як ты ў прынцыпе хочаш зарабляць у сацсетках і ці ставіш наогул на гэтым фокус.

На самой справе TikTok — гэта проста інструмент для прасоўвання. Па большай частцы блогеры, як я і казаў, зарабляюць у інстаграме, тэлеграме ці на продажы сваіх прадуктаў.

Чытайце таксама на CityDog.io:

«Просто работаешь, чтобы не сдохнуть». Минчанка эмигрировала в США и теперь рассказывает, как там

Прыгажосць! Той самы «Чараўнік Краіны Оз» цяпер ёсць і па-беларуску

Як зразумець, што дзіцяці патрэбен псіхолаг? Што дапаможа выбраць добрага спецыяліста? І пра што могуць (і не могуць) ведаць бацькі? Тлумачыць дзіцячы псіхолаг