Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  2. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  3. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  4. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  5. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  8. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  9. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
Читать по-русски


У Беларусі 22 студзеня набывае моц забарона на продаж шэрагу тавараў на рынках, прадугледжаная пастановай Саўміна № 964 ад 30 снежня 2022 года. Вось што цяпер нельга будзе купіць на рынку.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Забарона для рынкаў

Спіс тавараў, забароненых да продажу на рынках, папоўніўся новымі пазіцыямі. Сярод іх зборнае непастэрызаванае малако, тварог і вырабы з яго, воцат, алкагольная прадукцыя, жывыя жывёлы і расліны з Чырвонай кнігі. Нельга будзе прадаваць на рынку бялізну са штампам установаў і арганізацый, каштоўныя металы і камяні, а таксама вырабы з іх. Пад забаронай таксама зброя, шкуры звяроў без адпаведнай маркіроўкі вытворцы.

Акрамя таго, на гандлёвых месцах на рынках цяпер не будуць прадавацца мука, цукар, крупы і макароны, біялагічна актыўныя дабаўкі, прадукты для спартовага харчавання, тытунёвая прадукцыя. Забаронена ў такіх месцах прадаваць армейскі рыштунак і тавары ваеннага прызначэння, форму, афіцыйна прынятую ў беларускім войску.

Трапілі пад забарону продажу з гандлёвых месцаў бытавая тэхніка, тэлефоны, газавая апаратура, ровары, матаблокі.

Усяго спіс забароненай да продажу на рынках прадукцыі папоўніўся 42 пазіцыямі.

Змены для крамаў і грамадскага харчавання

У гэты ж дзень набываюць моц новаўвядзенні для крамаў і ўстановаў грамадскага харчавання. Так, цяпер алкагольную прадукцыю нельга выстаўляць на стэлажах ля касаў. Але гэтая забарона не датычыць спецыялізаваных крамаў.

Ад установаў грамадскага харчавання з гэтага дня патрабуюць прапісваць найменне, колькасць (порцыю), цану за адзінку прадукцыі або тавару, а таксама ўказваць краіну паходжання. Прычым гэтыя звесткі можна ўказваць не толькі ў раздрукаваным на паперы выглядзе, на грыфельных дошках (паверхня, на якой можна пісаць крэйдавымі маркерамі. — Заўв. рэд.), стэндах, светлавых табло, але таксама ў электронным выглядзе і на рэсурсах у інтэрнэце.

«Пры продажы алкагольных напояў у меню, у віннай карце ўказваюцца
найменне алкагольных напояў, краіна іх паходжання, ёмістасць спажывецкай упакоўкі і іх кошт, аб’ём і цана порцыі, іншая інфармацыя на жаданне прадаўца», — гаворыцца ў пастанове ўрада.