Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева. Яму выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў пратэсных маршах у 2020 годзе. Як паведамляюць Mlyn.by і Sputnik, палітык на паседжанні прызнаў сваю віну.

Андрей Дмитриев в суде, 5 апреля 2023 года. Фото: Mlyn.by
Андрэй Дзмітрыеў у судзе, 5 красавіка 2023 года. Фота: Mlyn.by

Як гаворыцца ў абвінавачанні, якое зачытала пракурор, Дзмітрыеў тройчы ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Мінску з 23 жніўня да 6 верасня 2020 года, далучаючыся да групы людзей, што груба парушалі грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарогі, што пацягнула парушэнне працы транспарту, заклікаў да парушэння парадку, ягоныя дзеянні былі скіраваныя на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве.

Пасля абвяшчэння абвінавачання Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскайваецца. Падчас допыту ён сказаў, што першая пратэсная акцыя, у якой ён удзельнічаў, была скіраваная супраць гвалту, ён даведаўся пра яе «з навін і тэлеграм-канала TUT.BY», вырашыў паўдзельнічаць і прыехаў на месца, дзе збіраліся людзі.

Са словаў палітыка, у яго не было пратэснай сімволікі, ён не выкрыкваў лозунгаў і не пляскаў, але на праезную частку разам з натоўпам выходзіў, затрыманняў побач не бачыў. Сам фота не рабіў, але з ім фатаграфаваліся іншыя людзі і выкладвалі здымкі ў сацсетках. Дзмітрыеў адзначыў, што разлічваў, што яго пазнавальнасць паспрыяе недапушчэнню правакацый.

На пытанне, якую выснову зрабіў для сябе Дзмітрыеў, ён адказаў, што не трэба ўдзельнічаць у несанкцыянаваных вулічных акцыях.

Працэс вядзе суддзя Кацярына Мурашка. Па ч. 1 арт. 342 КК палітыку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У дадатак да гэтага Следчы камітэт заявіў, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржмяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а яго кантакты з прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы і ЗША нібыта могуць сведчыць пра «каардынацыю яго дзейнасці з-за мяжы».

Грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду», якое шмат гадоў узначальваў Дзмітрыеў, ліквідавалі ў 2021 годзе. Перад тым у арганізацыі прайшлі ператрусы, яе рахункі заблакавалі, а кіраўніка затрымлівалі для допыту.

Пасля закрыцця «Гавары праўду» Дзмітрыеў вёў блог, у якім крытыкаваў уладу, і займаўся стварэннем новай палітычнай партыі.

Калі палітыка затрымалі, на яго старонцы з’явілася загадзя запісанае відэа. Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што разумеў, што яго могуць арыштаваць, але не хацеў спыняць дзейнасць.

З моманту затрымання Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА і прызнаны палітвязнем. На волі ў яго застаюцца жонка і трое дзяцей.