Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


У эканоміцы Беларусі працягвае павялічвацца агульная сума наяўных грошай у абароце. На пачатак ліпеня гэты паказчык склаў 8 млрд 574,4 млн рублёў, паведамляе Нацбанк. Гэта чарговы рэкорд. Пры гэтым за чэрвень адбыўся прыкметны скачок — амаль на 3 млрд рублёў — шырокай грашовай масы (гэта сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках і наяўныя ў абароце). Гэта таксама рэкордны прырост.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

За чэрвень агульная сума наяўных грошай у абароце павялічылася на 381,6 млн рублёў — да 8 млрд 574,4 млн рублёў. Для параўнання: на пачатак гэтага года гэты паказчык быў на ўзроўні 6 млрд 893,6 млн рублёў. За травень прырост быў на ўзроўні 275,1 млн рублёў.

У цэлым за 2022 год агульная сума наяўных грошай у абароце павялічылася на 2 млрд 173,2 млн рублёў.

Шырокая грашовая маса за ліпень рэкордна вырасла — амаль на 3 млрд рублёў. Гаворка пра сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, а таксама наяўныя грошы ў абароце. На 1 ліпеня шырокая грашовая маса склала 67 млрд 8,3 млн рублёў. Гэта на 2 млрд 994,9 млн рублёў больш, чым месяц таму. Нагадаем, за травень гэты паказчык вырас на 1 млрд 231,3 млн рублёў, за красавік — знізіўся на 306,2 млн рублёў, а за люты і сакавік — вырас амаль на 3,8 млрд рублёў. За 2022 год шырокая грашовая маса павялічылася на 6 млрд 887,6 млн рублёў.

Пры гэтым Нацбанк у сітуацыі з ростам шырокай грашовай масы стараецца ўгледзець пазітыў. «У Беларусі доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ўзрасла да 53,9% у чэрвені 2023 года супраць 52,9% месяц таму», — адзначае рэгулятар.

Ці ўключыў Нацбанк друкаваны станок?

Як раней тлумачыла «Люстэрка», у нашай краіне Нацбанк рэгулюе аб’ём грошай, які патрабуецца эканоміцы. Ён вызначае, ці праводзіць эмісію грошай, то-бок дадатковы выпуск грошай у абарачэнне — як наяўных, так і безнаяўных. Эмісія, калі зусім спрасціць, можа праходзіць паводле двух сцэнараў — умоўна пазітыўнага і ўмоўна негатыўнага.

Першы варыянт — прадуманае, абгрунтаванае ўліванне грошай у эканоміку, гэта робяць з улікам рэальных патрэбаў. Да прыкладу, калі ў эканоміцы назіраецца недахоп грошай, Нацбанк дае іх банкам у доўг, а калі ўзніклі лішкі, то ўжо рэгулятар займае ў фінустановах, каб урэгуляваць аб’ём грошай у абароце. Да прыкладу, Нацбанк сёлета шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання, праз што расце попыт на крэдыты, гэта патрабуе ўліванняў дадатковых грошай.

Другі варыянт з’яўлення дадатковых сродкаў у эканоміцы — выпусціць нічым не падмацаваныя грошы (да прыкладу, калі яны не суправаджаюцца ростам золатавалютных рэзерваў або валютнымі паступленнямі за кошт экспарту). Гэта пагражае ў будучыні сур’ёзнымі праблемамі. Звычайна гэты варыянт і маюць на ўвазе, калі кажуць пра друкаваны станок. Для чаго гэта робяць? Як правіла, каб аператыўна вырашыць нейкія праблемы. Да прыкладу, даходы, што выпалі праз закрыццё еўрапейскага рынку для экспарту некаторых тавараў і цяжкасці з пастаўкай малочнай прадукцыі ў Расію.

Да якога з варыянтаў (або да абодвух адразу) мог звярнуцца Нацбанк, адназначна адказаць цяжка, бо сам рэгулятар не расказвае пра гэта, а перадумовы ёсць як для абгрунтаванага ўлівання сродкаў, так і для выпуску нічым не падмацаваных грошай.

У Нацбанку раней заяўлялі пра дапушчэнне таго, што ў 2023 годзе могуць спатрэбіцца валютныя ўліванні ў эканоміку, каб згладзіць рэзкае ваганне курсу беларускага рубля, а таксама папоўніць золатавалютныя рэзервы. Разам з гэтым рэгулятар плануе ўвесці змены па валютным рэгуляванні і кантролі. Гэта прадугледжваецца грашова-крэдытнай палітыкай на 2023 год.

У 2022 годзе былі валютныя інтэрвенцыі ў эканоміку, прасцей кажучы, рэгулятар уліваў грошы. Гэта адбывалася на фоне павышанага попыту на валюту з боку суб’ектаў гаспадарання і банкаў.

Чытайце таксама