Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  7. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  16. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  17. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны Дзіяне Панчанка. Мы мусілі праслухаць яго цалкам, але навошта пакутаваць усім астатнім? Пастараліся максімальна скараціць.

Александр Лукашенко во время интервью пророссийской пропагандистке из Украины Диане Панченко. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны Дзіяне Панчанка. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Пра пачатак вайны Расіі супраць Украіны

Лукашэнка заявіў, што ў лютым 2022 года Расія пасля сумесных вайсковых вучэнняў у Беларусі пачала выводзіць войскі.

16 лютага 2022 года кіраўнік МЗС Беларусі, ужо нябожчык Уладзімір Макей, кажучы пра беларуска-расійскія вучэнні, катэгарычна заяўляў: «Ніводнага вайскоўца, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасля гэтых вучэнняў». А вось Аляксандр Лукашэнка быў іншага меркавання: 17 лютага ён расказаў, што яшчэ будзе абмяркоўваць гэтае пытанне з Уладзімірам Пуціным, а ўжо 20 лютага (у апошні дзень вучэнняў) Мінабароны Беларусі паведаміла, што войскі застаюцца. А 24 лютага расійскія войскі ўварваліся ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Ён таксама пакляўся, што не ведаў пра планы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пачаць вайну, але той напярэдадні прасіў яго «прыкрыць».

Пра ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны

Лукашэнка заявіў, што Украіне дапамагаюць 55 краін, а Расіі — толькі Беларусь. Але браць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях Беларусь не будзе: «Калі вы, украінцы, не пераступіце нашую мяжу, мы ніколі не будзем у гэтай вайне ўдзельнічаць».

Пра перамовы Беларусі і Украіны

Паводле Лукашэнкі, паміж Мінскам і Кіевам ідуць перамовы па лініі спецслужбаў, апошні раз яны праходзілі некалькі месяцаў таму: «Тэмы — уцягнутасць у перспектыве Беларусі ў вайну, будзе Беларусь ваяваць, не будзе на баку Расіі з поўначы. І шмат іншых пытанняў».

Пра «перажыванні» Пуціна

Паводле Лукашэнкі, Пуцін «перажывае» праз вайну ва Украіне.

«І ён кажа так задуменна (здаю інфармацыю): „Ніхто ж не думаў там падпарадкоўваць, занявольваць, пазбаўляць незалежнасці Украіну. Нам гэта не трэба было. Але трэба ж было сябе паводзіць адпаведным чынам і нам праблем не ствараць“», — расказаў Лукашэнка.

Пра імперскія амбіцыі Пуціна

«Што там імперскія нейкія замашкі, я гэтага не назіраў. Але сам думаю, што ў кіраўнікоў вялікіх дзяржаваў заўсёды грудзі распірае. Я сапраўды так, як чалавек, магу думаць. Гэта адносіцца і да Злучаных Штатаў Амерыкі», — заявіў Лукашэнка.

Пра ядзерную зброю

«Калі з боку Польшчы, Літвы, Латвіі пачнецца агрэсія супраць нашай краіны, мы адкажам імгненна ўсім тым, што ў нас ёсць. Разумееш, што ў нас сёе-тое ёсць. І ўдар будзе непрымальны», — прыгразіў ён.

Пра выбары ў Расіі

Лукашэнка лічыць, што наступным прэзідэнтам Расі зноў стане Уладзімір Пуцін: «Думаю, што наступны прэзідэнт у Расіі будзе Пуцін. Выбары праз паўгода. Супернікаў цяпер у Расіі Пуціну няма».

Пра выбары ў Беларусі

«Я не прыняў ніякіх рашэнняў, шчыра кажу. Можа, гэта нейкае наплявацельскае стаўленне да гэтага, але ў мяне столькі праблем, якія я мушу вырашаць. Прыйдзе час прымаць рашэнне — я прыму. Але цяпер трэба выстаяць, трэба вытрымаць. Трэба не ўляпацца ў якую-небудзь гісторыю, па-народнаму кажучы. Трэба правесці свой народ па гэтым вельмі тонкім, далікатным лёдзе, каб не праваліцца. Для мяне гэта цяпер галоўнае. І мая будучыня, і будучыня наступнай улады залежыць менавіта ад гэтага. Таму я займаюся гэтым. Шчыра, я не думаў, і нават у вузкім-вузкім сваім сямейным коле, са сваімі дзецьмі не абмяркоўвалі гэтую тэму. Цяпер не да гэтага», — з доляй какецтва заявіў Лукашэнка.

«Як звычайна, праз нейкі час пераходзім у прэзідэнцкую кампанію. Мы рыхтуемся з пункту гледжання захавання бяспекі для людзей. А астатняе — калі ласка, вы вырашайце. Як заўсёды, вырашаць будзе народ. Калі вы вырашыце, што патрэбнае вам іншае жыццё, — бог з вамі, паспрабуйце», — казаў Лукашэнка 22 сакавіка гэтага года.

Пра Мікалая Лукашэнку

Сваю першую практыку малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі, Мікалай Лукашэнка, будзе праходзіць у расійскім адукацыйным цэнтры «Сірыус». «Гэта Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін яму прапанаваў», — дадаў Лукашэнка.

Пра ўдзел Беларусі ў перамовах наконт міру ва Украіне

«Мы мяжуем з Украінай, мы фактычна „суагрэсары“, як прынята ў вас, і на Захадзе казаць. Натуральна, там ёсць нашыя інтарэсы, і нашая пазіцыя мусіць быць чутная. Таму я не выключаю, што Беларусь (на якім узроўні — гэта не абмяркоўваецца сёння) абавязаная, павінная быць уцягнутая ў перамоўны працэс», — лічыць Лукашэнка.

Пра страты Украіны падчас контрнаступлення

Лукашэнка заявіў, што Расія «перамеле» ўкраінскую «жывую сілу і тэхніку».

«Вас проста знішчаюць тысячамі. У вас 45 тысяч чалавек за час контрнаступу загінула і калекамі пайшлі адтуль. Страты ў вас на фронце адзін да васьмі», — сказаў ён.

Пра Зяленскага

Лукашэнка заявіў, што праблемы ва Украіны назапашваліся пачынаючы з яе першага прэзідэнта.

«І на неспрактыкаванага абсалютна не палітыка, чалавека чужога гэтай палітыцы, — на Валодзю Зяленскага гэта ўсё звалілася. Але ты (нават у кіно адкрыта — слуга народа) абяцаў, ты бачыў гэтыя праблемы: алігархі, злодзеі, жулікі. І сітуацыю вакол Украіны. Найпрыгажэйшай, найбагацейшай краіны. Ты гэта ўсё бачыў. Ты ўзваліў на свае плечы — цягні. Не па Саўку шапка!»

Варта адзначыць, што Лукашэнка не заўсёды так дабрадушна настроены ў дачыненні, як ён сказаў, да Валодзі Зяленскага. Так пасля інцыдэнту з расійскім самалётам у Мачулішчах ён называў прэзідэнта Украіны «гнідай», а ў першыя месяцы вайны — «безгаловым» і «напалеончыкам».

Пра новую сусветную вайну

«Захад, ведаю дакладна, вельмі не хоча ядзернай вайны. Бо выжыць нікому не ўдасца: Расія — першая краіна па запасах ядзерных боегаловак, прыкладна столькі ж у Злучаных Штатах Амерыкі. Уцягнутыя будуць усе, горача будзе. Таму ніхто не хоча паміраць, усе хочуць жыць хаця б так, як жывём, і спадзявацца на лепшае. Нават цяпер я не бачу абгрунтавання таму, што гэтая вайна магчымая», — сказаў Лукашэнка.

Дзіяна Панчанка — грамадзянка Украіны, працавала вядоўцай на тэлеканалах кума Пуціна Віктара Медведчука. Улетку 2022 года яна з’ехала з Украіны. У студзені гэтага года СБУ завяла на яе крымінальную справу праз яе паездку ў акупаваныя Данецк і Марыупаль для здымак «прапагандысцкага рэпартажу». Уключаная ў санкцыйны спіс Украіны за заявы «ў поўнай адпаведнасці з тэзісамі расійскай прапаганды і поўныя антыўкраінскага зместу».